ВікіСховішча:Вікі любіць любоў-2019

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Wiki Loves Love 2019 and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Wiki Loves Love 2019 and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:WLL19

  • Хатняя старонка
  • 2024
  • 2023
  • 2022
  • 2021
  • 2020
  • 2019


Вынікі фатаконкурсу «Вікі любіць любоў-2019» абвешчаныя. Каб убачыць пераможцаў, завітайце на старонку вынікаў.

Wiki Loves Love on website Wiki Loves Love on Facebook {{{Threads}}} Wiki Loves Love on Twitter Wiki Loves Love on Instagram Wiki Loves Love on Telegram Wiki Loves Love on YouTube Wiki Loves Love via mailing list


Вікі любіць любоў

Запрашаем у Вікі любіць любоў-2019!

Вікі любіць любоў (ВЛЛ) — міжнародны фатаконкурс, арганізаваны супольнасьцю Вікімэдыі дзеля задакумэнтаваньня праяваў любові ў розных культурах і рэгіёнах сьвету.

Канцэпцыя

Асноўная мэта конкурсу — збор фатаздымкаў з праявамі любові ў разнастайнасьці чалавечых культураў — помнікі, цырымоніі, пяшчотныя постаці і разнастайныя прадметы, якія служаць сымбалямі любові — дзеля ілюстраваньня артыкулаў у сусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыі ды іншых праектах Фундацыі Вікімэдыі. Падобна да Вікі любіць Зямлю (ВЛЗ) і Вікі любіць славутасьці (ВЛС), прадстаўленыя фатаздымкі мусяць адпавядаць тэме, хоць ВЛЛ не абмежаваныя ніякім афіцыйным сьпісам ахоўных тэрыторыяў, любоў можна знайсьці паўсюль!

Таму фокус конкурсу не на мясьцінах, ці то мясцовай, ці дзяржаўнай важнасьці, але на шырэйшай тэме ўсемагчымых праяваў любові. Гэта азначае, што большасьць удзельнікаў здолеюць знайсьці паблізу колькі патрэбных прадметаў, ці ў гістарычных мясьцінах, ці ў паўсядзённым жыцьці.

Графік

  • 1—28 лютага 2019.
  • Апошні тэрмін удзелу: 28 лютага 2019 а 23:59 UTC.
  • Абвяшчэньне вынікаў: прыкладна 14 красавіка 2019.

Удзельнічаць

Каб дадаць фатаздымак на конкурс, націсьніце на кнопку загрузкі ніжэй.

Прызы

  • 1-ы прыз: – $400 ЗША
  • 2-і прыз: – $300 ЗША
  • 3-і прыз: – $100 ЗША
  • відэа: – $100 ЗША
  • Прыз супольнасьці: – па $50 ЗША за відэа і фота
  • 10 суцяшальных прызоў: – па $15 ЗША
  • Сэртыфікаты пераможцам і арганізатарам
  • Паштоўкі «Вікі любіць любоў» найлепшым 1000 загрузчыкам
  • Цішоткі і сэртыфікаты Міжнароднай камандзе

(Адмова ад адказнасьці: прыз супольнасьці будзе ўручаны незалежнай супольнасьці/арганізацыі за найбольшую колькасьць загрузак. Калі ў катэгорыі супольнасьці ня будзе пераможцы ў катэгорыі відэа, гэтая сума будзе ўключаная ў суму прыза пераможцу ў катэгорыі фота)

Пераможцы

Тут будуць 15 пераможных выяваў і відэа!

Дзе задаваць пытаньні?

Асноўнае месца для пытаньняў ды прапановаў — старонка абмеркаваньня ВЛЛ-2019 (карыстайцеся якой заўгодна мовай, мы любім разнастайнасьць і знойдзем спосаб дапамагчы вам незалежна ад абранай вамі мовы).

Пачытайце пра конкурс падрабязьней тут.

Ахоп конкурсу: прыклады для натхненьня

Тэма запрашае рабіць фатаздымкі і відэа пра ўсемагчымыя фэстывалі, сьвяткаваньні, цырымоніі і рытуалы любові на ўсіх кантынэнтах, у розных культурах і рэгіёнах. Для натхненьня паглядзіце сьпіс фэстываляў па ўсім сьвеце.