Вікісховішча:Вікі любіць фальклёр-2024

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Wiki Loves Folklore 2024 and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Wiki Loves Folklore 2024 and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:WLF24

  • Хатняя старонка
  • 2024
  • 2023
  • 2022
  • 2021
  • 2020
  • 2019


Запрашаем у Вікі любіць фальклёр!

Wiki Folklore on website Wiki Folklore on Facebook {{{Threads}}} Wiki Folklore on Twitter Wiki Folklore on Instagram Wiki Folklore on Telegram Wiki Folklore on YouTube Wiki Folklore via mailing list

Вікі любіць фальклёр

Вікі любіць фальклёр — міжнародны штогадовы фотаконкурс, арганізаваны ў Вікісховішчы для дакумэнтаваньня народных культураў розных рэгіёнаў сьвету. Вікі любіць фальклёр-2024 — працяг Вікі любіць фальклёр-2023 з тэмай народнай культуры. Пачаткі праекту сягаюць у 2018 року, а першы Вікі любіць фальклёр-2019 быў прысьвечаны тэме цырымоній і фэстаў любові.

Ахоп

Гэтае фотаспаборніцтва засяроджваецца на народнай культуры розных частак сьвету ў такіх катэгорыях, як народныя сьвяты, пляскі, музыка, чыннасьць, гульні, кухня, адзеньне, народная творчасьць і традыцыя, у тым ліку баляды, народныя і чароўныя казкі, паданьні, традыцыйная песьня і пляска, народныя пастаноўкі, гульні, сэзонныя мерапрыемствы, каляндарныя звычаі, народныя мастацтвы, вераваньне і міталёгія, але не абмяжоўваецца імі. Вы можаце спраўдзіць некаторыя іншыя парады і прыклады на нашай старонцы Катэгорыя.

Тэма

Фальклёр
Падкатэгорыі

Народная культура паводле краіны, народнае мастацтва, кітайская варажба, народная пляска, Эўрапэада, народныя сьвяты, творчасьць, гульні, Купальле, народныя гурты, варажба, музэі, музыка, сьвечкі, народнае вераваньне, традыцыйная музыка і песьні, народная барацьба.

Прызы

Міжнародныя прызы за Вікі любіць фальклёр будуць такімі:

  • 1-ы прыз: 400 дал. ЗША
  • 2-і прыз: 300 дал.
  • 3і- прыз: 100 дал.
  • 10 суцяшальных прызоў: па 40 дал.
  • Прыз найлепшаму відэа і найлепшаму аўдыё: па 50 дал.
  • За найбольшую колькасьць загружаных выяваў: першы прыз 300 дал., другі прыз 150 дал.
  • Паштоўкі „Вікі любіць фальклёр“ для 100 найбольшых загружальнікаў
  • Сэртыфікаты і паштоўкі мясцовым арганізатарам.
(Адмова ад адказнасьці: прызы будуць выдавацца ў форме падарункавых картак знаных брэндаў ці ваўчараў у эквіваленце мясцовых валютаў).

Графік

Гэткі графік ВЛФ-2024

  • 1 лютага – 31 сакавіка 2024
  • Пачатак удзелу: 1 лютага 2024 00:01 (UTC)
  • Канец удзелу: 31 сакавіка 2024 23:59 (UTC)
  • Абвяшчэньне вынікаў: недзе 15 ліпеня 2024

Што мы ня прымем

Не прымаем мэдыі, якія:

  • Ня тычацца ахопу Вікісховішча.
  • Бракуе інфармацыі EXIF.
  • Занадта апрацаваныя і рэдагаваныя лічбава.
  • Парнаграфічныя і непрыстойныя выявы.
  • Мастацкія творы з праблемамі аўтарскага права, і да т. п.

Зьвязацца з намі

Існуе некалькі спосабаў зьвязацца з намі:

Прыклады здымкаў, якія можна дасылаць

Людзі і чыннасьць народнай творчасьці

Народная кухня

Народныя танцы

Народныя фэстывалі

Народная музыка

Народныя строі

Пісьмовы конкурс

З 1 лютага да 31 сакавіка 2024 ладзіцца і пісьмовы конкурс Фэмінізм і фальклёр-2024. Стварайце або паляпшайце артыкулы Вікіпэдыі па фэмінізьме, жыцьцяпісах жанчын і плоцеваарыентаваных тэмах для праекту памяншэньня стацевага разрыву і адначасна ў адпаведнасьці з тэматыкай народнай культуры Вікі любіць фальклёр. Вазьміце ўдзел сваёй роднай мовай.