ВікіСховішча:Вікі любіць любоў-2019/Вынікі

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Wiki Loves Love 2019/Results and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Wiki Loves Love 2019/Results and have to be approved by a translation administrator.

Wiki Loves Love on website Wiki Loves Love on Facebook {{{Threads}}} Wiki Loves Love on Twitter Wiki Loves Love on Instagram Wiki Loves Love on Telegram Wiki Loves Love on YouTube Wiki Loves Love via mailing list


Wiki Loves Love

Перад вамі доўгачаканыя вынікі! Вікі любіць любоў вяртаецца зь пераможцамі! За люты мы атрымалі 7121 выяву і больш за 24 відэа!

Першы прыз

Першы прыз атрымала Виктория Злых з Расеі.

На фатаздымку адлюстраваная аўтэнтычная шлюбная цырымонія ў Расеі.

Другі прыз

Другі прыз атрымлівае Рыё Убатай зь Філіпінаў.

Ягоны здымак адлюстраваў знакамітае філіпінскае сьвяткаваньне фэсту Кінабаё.

Трэці прыз

Трэці прыз атрымаў Міхаіл Капычка зь Беларусі.

На ягоным фатаздымку бачым вясельле ў беларускім стылі.

Суцяшальныя прызы

Відэа-пераможца

Прыз за відэа дастаўся Gc5135 за запіс індыйскага фэстывалю колераў.

І ён сапраўды вельмі каляровы!

Прыз супольнасьці за выявы і відэа

Бэніпал Гардаршан атрымлівае ўзнагароды за найбольшую колькасьць загружаных файлаў, як фота, так і відэа — ён падзяліўся уражвальнай колькасьцю ў 1691 файл!

Падзякі

Выказваем удзячнасьць нашым чальцам журы: Poco a poco, Steinsplitter, , Natuur12, Fitindia — за іхні ўдзел у выбары пераможных фота і відэа.

Асабліва згадваем Natacha зь Вікімэдыі Францыі, якая таксама арганізавала паралельны конкурс напісаньня артыкулаў для Вікі Любіць Любоў з 10 лютага па 31 сакавіка! Выдатная праца: зьявілася больш за 1000 артыкулаў больш як 20 мовамі!

Дзякуем Sumita Roy Dutta, Kawayashu і Camelia Boban за тое, што далучыліся да гэтай цудоўнай падзеі і зладзілі розныя вікіпэдыйныя праекты наконт Вікі любіць любоў у сваіх родных краінах! Асаблівая падзяка Rupika за ўсю ейную надзвычайную каардынацыйную працу!

І ўрэшце, дзякуем нашым партнэрам: Вікімэдыя Францыі, Вікіпэдыя Бэльгіі, Вікімэдыя Нямеччыны, CIS-A2K і Фундацыі Вікімэдыі — за аказаную падтрымку ў правядзеньні «Вікі любіць любоў».

Напрыканцы

Каманда «Вікі любіць любоў» жадае вам цудоўнага году! Пабачымся ў наступным лютым!