Вікісховішча:Вікі любіць Зямлю-2022

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Wiki Loves Earth 2022 and the translation is 97% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Wiki Loves Earth 2022 and have to be approved by a translation administrator.
Wiki Loves Earth

Shortcut: COM:WLE2022


Вікі любіць Зямлю-2022

 

Краіны-ўдзельніцы

 

Правілы і ЧаП

 

Organise

 

Пераможцы

 

Зьвяжыцеся з намі

2022 participating countries
Запрашаем у «Вікі любіць Зямлю-2022»!

«Вікі любіць Зямлю» («ВЛЗ») — штогадовы міжнародны фотаконкурс, які ладзіцца ў траўні—ліпені аддзяленьнямі «Вікімэдыі», суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды сваіх краінаў і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць уласны конкурс, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.

Асноўная задача конкурсу — збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя і іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя».

Засяроджваймася ня толькі на мясьцінах дзяржаўнай значнасьці, але і на прыродаахоўных землях мясцовага ўзроўню, а таксама на як мага шырэйшай разнастайнасьці прыродных мясьцінаў: лясах, парках, садах, гарах, пячорах ці любых іншых прыродаахоўных мясцовасьцях у вашай краіне. Такім чынам, большасьць удзельніц і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды.

Сёлета міжнародныя пераможныя здымкі будуць прадстаўляць 2 катэгорыі — краявіды (у тым ліку асобныя дрэвы, калі яны ёсьць помнікамі прыроды) і макра або набліжэньне (жывёлы, расьліны і грыбы):

  • міжнароднае журы адбярэ да 20 здымкаў, зь якіх да 10 у кожнай катэгорыі;
  • на мясцовым узроўні будзе да 15 пераможцаў, зь іх да 10 у кожнай катэгорыі. Мясцовыя арганізатары могуць вырашыць не дзяліць мясцовых пераможцаў паводле катэгорыяў і могуць абраць меней здымкаў (напрыклад, 10).


Папярэдні графік
  • 1 траўня — 31 ліпеня: нацыянальныя конкурсы. Глядзіце адмысловы графік для кожнай краіны.
  • Канец жніўня: апошні тэрмін для заявак на старонцы Пераможцы.
  • Кастрычнік—лістапад: апошні тэрмін для міжнародных вынікаў.
Правілы
  • Правілы для міжнароднай часткі абнародуюцца тут. Мясцовыя конкурсы могуць мець свае ўласныя правілы, намінацыі і тэрміны.
Узнагароды
  • Пераможцы атрымаюць ваўчэры для «Амазону» або іншай анлайн-крамы; вартасьць залежыць ад месца ўдзельніка.
  • Мясцовыя дружыны могуць мець узнагароды для пераможцаў у мясцовых колах.
Запампаваныя выявы
Як узяць удзел
Афіцыйная вэб-бачына
Згадкі ў прэсе

Абмежаваньне адказнасьці: Гэтае спаборніцтва большасьцю ладзіцца добраахвотнікамі, таму арганізатары захоўваюць права зьмяніць гэтыя правілы або скасаваць конкурс на сваё аднаасобнае меркаваньне, нават пасьля яго пачатку. Арганізатары не нясуць адказнасьці за забесьпячэньне спонсарамі ўсялякіх узнагародаў і ня маюць ніякіх абавязкаў датычна гэтага спаборніцтва. Ні правілы, ні штосьці на гэтых старонках не складае прапанову стварыць праўна забавязальныя дачыненьні ні зь якім з арганізатараў. Сябры журы ня маюць права атрымліваць узнагароду (хоць яны ў астатнім запрашаюцца да ўнёску выяваў).