Вікісховішча:Правілы аўтарскага права

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Copyright rules and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Copyright rules and have to be approved by a translation administrator.

Запампаваныя ў Вікісховішча файлы маюць быць вольнымі ў краіне паходжаньня (як вызначана ў Бэрнскай канвэнцыі аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў) і ў ЗША, і магчыма ў іншых закранутых краінах праз належны дазвол праваўласьніка або быць у грамадзкім набытку.

Правілы аўтарскага права паводле прадмета

Main page: Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле прадмета.

Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле прадметаў прыводзіць разам разнастайныя прадметы і задачы, каб адказаць на пытаньне «Ці магу запампаваць фотаздымкі і карціны...?»

Прымальна запампоўваць:

  • агулам здымкі, якія зрабілі самі, прадметаў не пад аўтарскім правам, як то краявідаў, прыроды, саміх сябе і людзей, якія далі сваю згоду вам сфатаграфаваць іх і абнародаваць фатаграфію (аднак вам варта памятаць, што запампоўкі маюць быць асьветнымі, бо Вікісховішча — ня вашая прыватная вэб-прастора);
  • зьнятыя вамі здымкі або зробленыя вамі сканы ці фотакопіі прадметаў альбо рысункаў, аўтарскае права на якія скончылася (звычайна празь 70 гадоў пасьля сьмерці творцы, але глядзіце Вікісховішча:Правілы аўтарскага права паводле краіны наконт пакраёвага сьпісу);
  • зробленыя кімсьці іншым простыя мэханічныя сканы або фотакопіі прадмета ці рысунка, дастаткова старога, каб быць у грамадзкім набытку (звычайна празь 70 гадоў пасьля сьмерці творцы, але глядзіце Вікісховішча:Правілы аўтарскага права паводле краіны наконт пакраёвага сьпісу; наконт сканаў старых выяваў, якія маглі палепшыць, глядзіце Вікісховішча:Калі карыстацца шаблёнам «PD-scan»);
  • зьнятыя вамі або кімсьці іншым фатаграфіі, што ёсьць дакладнымі ўзнаўленьнямі двухвымерных мастацкіх твораў у грамадзкім набытку (глядзіце Вікісховішча:Калі карыстацца шаблёнам «PD-Art» ).

Іншыя прадметы могуць быць дапушчальнымі. Глядзіце загалоўкі ў Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле прадмета. Калі жадаеце мець адказ на пытаньне «Ці магу запампаваць фотаздымкі і карціны з...?», глядзіце разьдзел у Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле прадмета пра Выявы з інтэрнэту. Глядзіце таксама: Вікісховішча:Парог самабытнасьці.

Просты праверачны сьпіс

Дапусьцім вы зрабілі здымак на вашую камэру або адсканавалі яго аднекуль ці запампавалі яго з вэб-сэрвэра — і жадаеце запампаваць у Вікісховішча. Як вам даведацца, што прымальна, а што — не? Вось простыя сьпісы, што дапамогуць вырашыць. У выпадках сумневу спачатку прачытайце дадатковыя парады для вашай краіны. Калі ўсё яшчэ ня ведаеце напэўна, спытайце ў Вікісховішча:Стол даведак або Вікісховішча:Вясковая помпа на вашай мясцовай мове.

Глядзіце Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле прадметаў наконт больш поўнага сьпісу.

Прымальна

Вашыя ўласныя здымкі:

  • прыроды (лес, неба);
  • жывёлаў (каты, сабакі);
  • вусякоў (мурашкі, жукі);
  • садавіны (яблыкі, таматы);
  • людзей, якія далі згоду на абнародаваньне выявы;
  • вас (калі не карыстаецеся гэтым у прыватнай вэб-прасторы), але ня здымкі вас, зьнятыя іншымі (гэтыя патрабуюць згоды таго, хто рабіў здымак);
  • прадметы ў грамадзкім набытку паводле веку ў ЗША і вашай правападлегласьці:
    • будынкі, узьведзеныя дойлідам, які памёр больш як 70 (пажадана 100) гадоў таму;
    • упершыню выдадзеныя да 1929 году мастацкія творы, створаныя мастаком, які памёр больш як 70 (пажадана 100) гадоў таму;
    • упершыню выдадзеныя да 1929 году кнігі творцаў, якія памерлі больш як 70 (пажадана 100) гадоў таму;
    • упершыню выдадзеныя да 1929 году газэты і часопісы творца, які памёр больш як 70 (пажадана 100) гадоў таму.

Уласныя сканы:

  • матэрыялу, на які аўтарскае права скончылася ў вашай правападлегласьці і ЗША;
  • створаных цалкам вамі карцінаў (на падставе крыніцы ў грамадзкім набытку або адсутнасьці ранейшай крыніцы).

Матэрыял з вэб-сэрвэраў:

  • матэрыял, на які аўтарскае права скончылася ў вашай правападлегласьці, ЗША і правападлегласьці вэб-сэрвэра.

Сумнеўна

Усе віды матэрыялаў пад аўтарскім правам, калі запампоўвальнік не валодае аўтарскім правам:

Фатаграфіі, малюнкі, сканы і іншыя ўзнаўленьні:

Непрымальна

  • Выявы ў сумленным карыстаньні. Глядзіце Вікісховішча:Сумленнае выкарыстаньне.
  • Заўзятарскае мастацтва, што вельмі нагадвае матэрыял пад аўтарскім правам. Глядзіце Вікісховішча:Заўзятарскае мастацтва.
  • Узнаўленьні прадметаў пад аўтарскім правам кагосьці іншага, як то наступнае:
    • фігуркі пэрсанажаў, статуэткі і іншы матэрыял пад аўтарскім правам (глядзіце Вікісховішча:Вытворныя працы);
    • вокладкі альбомаў, відэагульняў, фільмаў і іншых вырабаў, постэры, газэты і часопісы, аўтарскае права на якія ня скончылася (вокладкі і інтэр'еры).
  • Гукі рэчаў пад аўтарскім правам кагосьці іншага, як то наступнае:
    • радыёвяшчаньне пад аўтарскім правам (перадачы і рэкляма);
    • вершы песьняў, створаныя творцам, чыё аўтарскае права ня скончылася.

Правілы аўтарскага права паводле тэрыторыі

Main page: Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле тэрыторыі.
Сусьветная мапа працягласьці тэрміну аўтарскага права (жоўтым 50 гадоў п.с.т., як у Беларусі)

Законы аб аўтарскім праве розьняцца ад краіны да краіны. Запампаваныя ў Вікісховішча выявы цягнуць за сабой узаеміны з дзвюма або больш падсуднасьцямі аўтарскаму праву, калі не запампаваныя з ЗША. Законы асобных краінаў розьняцца асабліва ў наступных пунктах:

  • Час, на які накладаюць аўтарскае права. У большасьці краінаў аўтарскае права сканчаецца не раней за 70 гадоў пасьля сьмерці творцы (п.с.т.). Могуць існаваць адмысловыя ўмовы для нядаўна выдадзенага старога матэрыялу.
  • Стан урадавых твораў. У шматлікіх (але ня ўсіх) краінах абнародаваныя ўрадам для афіцыйнага карыстаньня дакумэнты знаходзяцца ў грамадзкім набытку.
  • Прымянімы да аўтарскага права матэрыял. У некаторых правападлегласьцях выявы мастацкага твору, такога як дойлідзтва, ляпніна і адзеньне, нельга скарыстаць вольна бяз згоды стваральніка спачатнага твору.

Амаль усе краіны сьвету ёсьць бакамі Бэрнскай канвэнцыі аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў (глядзіце тэкст тут). Дзеля выкананьня гэтай канвэнцыі дзяржавы забясьпечваюць аўтарскія правы зь іншых краінаў у адпаведнсьці з пэўнымі правіламі. Адно з наступстваў гэтых правілаў у тым, што нам варта заўжды дбаць пра законы краіны паходжаньня твору.

Стаўленьне да няпэўнасьці

Калі дата невядомая

Прыклад здымка Айнштайна

Мяркуйце пра найбольш нядаўнюю магчымую дату пры разглядзе прадмета. Здымак тут паказвае Альбэрта Айнштайна і яго жонку Эльзу. Эльза памерла 20 сьнежня 1936 году. Альбэрт — пазьней, 18 красавіка 1955 году. Такім чынам, яго адзьнялі да 20 сьнежня 1936 году.

Калі месца невядомае

Мяркуйце пра найбольш абмежавальнае, разважна магчымае месца пры разглядзе прадмета. На здымку Айнштайна тут могуць быць ЗША, Нямеччына, Атлянтычны акіян (калі меркаваць, што пара Айнштайнаў на борце карабля) або ўсялякая іншая краіна ці месца, дзе разважна маглі зрабіць здымак, але наўрад ці гэта Нэпал, напрыклад.

Калі фатограф невядомы

Дапускайце найбольш разважным абмежавальнае аўтарскае права, за выняткам доказу супрацьлеглага. То-бок мяркуйце, што фатограф захаваў усе правы, якія законна мог у свай правападлегласьці, калі само месца або крыніца ня кажа пра вальнейшы набор правоў (і маеце важкую падставу меркаваць, што той не злоўжывае правамі, якіх ня мае).

Але Бэрнская канвэнцыя кажа, што фотаздымкі ў грамадзкім набытку праз 50 гадоў пасьля абнародаваньня, калі фатограф невядомы. Гэта прымяняюць, калі краіна не стварыла адмысловы закон.

Агулам для краінаў з тэрмінамі аўтарскага права на падставе сьмерці творцы згода супольнасьці выявіла, што бясьпечна меркаваць, што творца памёр менш за 50 гадоў таму пасьля стварэньня працы ў выпадках, дзе творца невядомы. Гэта заклалі ў шаблён {{PD-old-assumed}}.

Прыклад

Францускі карабель «Борда»

Мяркуйце, што творца выявы справа невядомы нам, але не невядомы ў сэнсе аўтарскага права. Мы ведаем, што выява ўяўляе карабель «Борда», разабраны ў 1891 годзе. Выяву мог зрабіць у той год 20-гадовы чалавек, які мог памерці ад старасьці ў веку за 90 гадоў. Гэта прыводзіць нас да 1960 году. Калі меркаваць, што прымяняюць звычайныя тэрміны для «твораў» і 70-гадовы тэрмін аўтарскага права пасьля сьмерці творцы (п.с.т.), то выява пакрываецца аўтарскам правам да 2030-х гадоў. Калі твор сапраўды безыменны, тады аўтарскае права не дасягнула (1891 + 70 =) 1961 году, што значыць, што яна вольная, калі яе выдалі да 1929 году (або вольная ў ЗША на іншых падставах).

Асьцярожна, няздольнасьць знайсьці творцу ня значыць, што праца безыменная. Гэта можа значыць, што мы не шукалі дастаткова доўга або ў слушным месцы. Глядзі таксама: Вікісховішча:Ахоп праекту/Засьцерагальны прынцып.


Глядзіце таксама

  • Commons:Wikilivres — падобная бачына, якую не вядзе Фундацыя «Вікімэдыя», але якая дапушчае матэрыял у канадзкім грамадзкім набытку, які менш абмежаваны, чым у ЗША.
Спосабы атрыманьня дапамогі