Вікісховішча:Калі карыстацца шаблёнам «PD-Art»

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:When to use the PD-Art tag and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:When to use the PD-Art tag and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:ART • COM:PDART

Гэтая старонка тычыцца здымкаў, зробленых толькі на адлегласьці. Глядзіце Вікісховішча:Калі карыстацца шаблёнам «PD-scan» для фотакопіяў і сканаў.

Слушнае выкарыстаньне «PD-Art»: знойдзены ў Сеціве нядаўні амэрыканскі здымак карціны ў грамадзкім набытку — проста поўнакадравае тэхнічнае ўзнаўленьне.
«PD-Art» не прымяняюць, калі аўтарскае права захоўваецца на здымак у сілу даступных фатографу мастацкіх прыёмаў, такіх як апраўленьне, асьвятленьне і ракурс.
Тут выкарыстоўваюць «PD-old», а не «PD-Art», бо сфатаграфаваны прадмет — конь і яго вершнік — ня ёсьць мастацкім творам.

Уступ

Здымкі амаль заўжды цягнуць за сабой ахову аўтарскага права, першым уласьнікам якога звычайна будзе фатограф або яго наймальнік. Варта быць здольнымі паказаць адно з наступнага, калі жадаеце запампаваць у Вікісховішча копію спачатна зьнятай кімсьці іншым фатаграфіі:

Тут нас турбуе трэці пункт.

Спачатная праца

Проста мэханічнае ўзнаўленьне іншай выявы, такой як незьмененая фотакопія або скан малюнка, ня можа цягнуць дадатковай аховы аўтарскага права звыш належнага арыгіналу, бо яму не стае арыгінальнасьці. Гэта толькі копія і ня больш. Такое правіла прымяняюць на міжнародным узроўні і ў Вікісховішчы звычайна ўспрымаюць за належнае.

Амэрыканская справа Брыджмэна супраць Корэла (1999)

У справе Мастацкай бібліятэкі Брыджмэна супраць карпарацыі «Корэл» Нью-Ёрскі акруговы суд пастанавіў, што «здымку, які ёсьць ня больш чым копіяй працы іншага, наколькі дазваляе навука і тэхналёгія, не стае арыгінальнасьці. Нельга сказаць, што такі ўчынак банальны, проста неарыгінальны». Суд пастанавіў, што аўтарскае права не захоўваецца, бо слайды былі проста пакорлівымі копіямі прадстаўленых мастацкіх твораў, няглядзечы на намаганьне і працу, прыкладзеныя для стварэньня слайдаў прафэсійнай якасьці са спачатных мастацкіх твораў.

Такім чынам, правіла выключае з-пад аховы аўтарскага права здымкі, прызначаныя быць толькі дакладным узнаўленьнем двухвымернага мастацкага твору, такога як карціна. Сам фотаздымак не ахоўваецца аўтарскім правам, калі задзейнічалі толькі тэхнічную экспэртызку (зрабіць дакладны і нявобразны здымак). Справа пашырае правіла аб тым, што сканы і фотакопіі двухвымерных арыгіналаў не падлягаюць аўтарскаму праву на дакладныя ўзнаўленьні, створаныя ў ЗША праз фатаграфію.

У выніку гэтай справы кожны, хто робіць проста фотазапіс двухвымернага мастацкага твору — простага, поўнакадравага — не атрымлівае аховы аўтарскага права на здымак. Сам здымак тады будзе вольным для выкарыстаньня ў Вікісховішчы, калі спачатны мастацкі твор дастаткова стары, каб яго ўласнае аўтарскае права скончылася.

Іншыя краіны

Справа Брыджмэна тычыцца толькі ЗША. Іншыя правападсуднасьці могуць мець адрозныя праўныя падыходы. У некаторых правападсуднасьцях, у прыватнасьці ў Ангельшчыне і Ўэйлзе, Гішпаніі, Паўночных краінах і на Тайвані, прадставілі довады, што дакладныя фотаўзнаўленьні маюць права на мясцовую ахову аўтарскага права, бо мясцовы закон лічыць іх «арыгінальнымі» або дапушчае адмысловы від аўтарскага права на «просты здымак». (Глядзіце Вікісховішча:Выкарыстаньне здымкаў у «PD-Art» для дадатковых зьвестак.)

Тым ня менш, паводле правілаў Вікісховішча шаблён {{PD-Art}} магчыма скарыстаць для здымкаў «дакладнага ўзнаўленьня» двухвымерных мастацкіх твораў у грамадзкім набытку, нават калі аўтарскае права на ўзнаўленьне можа патрабавацца паводле мясцовага закону краіны паходжаньня.

Гэта рэдкі вынятак са звычайнага правіла Вікісховішча пра тое, што ўсе выявы маюць быць вольнымі ў ЗША і краіне паходжаньня. Прыміце да ўвагі, што гэты вынятак тычыцца толькі аўтарскага права на ўзнаўленьне. Падставовы мастацкі твор усё ж мае быць у грамадзкім набытку ў ЗША і краіне паходжаньня.

Чаму дапушчаем шаблён «PD-Art» для здымкаў з усялякай краіны

Стаўленьне Фундацыі «Вікімэдыя»

Фундацыя «Вікімэдыя» заявіла ў сваім меркаваньні наступнае, незалежна ад мясцовых законаў пра супрацьлеглае:

«Простымі словамі, стаўленьне Фундацыі „Вікімэдыя“ заўжды было ў тым, што дакладныя ўзнаўленьні двухвымерных мастацкіх твораў у грамадзкім набытку застаюцца ў ім, і патрабаваньні адваротнага ўяўляюць напад на само разуменьне грамадзкага набытку. Важныя гістарычныя працы праўна ў грамадзкім набытку могуць зрабіць недаступнымі грамадзкасьці, за выняткам даглядчыкаў, калі музэі і галерэі ня толькі патрабуюць аўтарскага права на ўзнаўленьні, але таксама кіруюць доступам да магчымасьці ўзнаўляць карціны (праз забарону здымкаў)».
«Фундацыя „Вікімэдыя“ паясьніла, што пры адсутнасьці нават паважнай праўнай скаргі, мы ня лічым добрай задумай шанаваць такія патрабаваньні аўтарскага права на працы ў грамадзкім набытку. Мы правялі б належнае ўнутранае абмеркаваньне, ці змагаліся б з такой справай і надавалі б ёй агалоску, калі б нас паважна праўна аспрэчвалі. Гэта ні зьмяненьне правіла (прынамсі з пункту гледжаньня Фундацыі „Вікімэдыя“), ні зьмяненьне з наступствамі для іншых правілаў Вікісховішча».—Erik Möller 01:34, 25 July 2008 (UTC)diff[reply]

Правіла Вікісховішча прытрымліваецца стаўленьня Фундацыі «Вікісховішча»

Пасьля гэтай заявы правялі апытаньне для вызначэньня правіла, і пераважным поглядам было тое, што Вікісховішча мае прыняць шаблён {{PD-Art}} у якасьці сапраўднага для здымкаў з усялякай краіны. У жніўні 2008 году правіла адпаведна зьмянілі.

Гэта ня тычыцца здымкаў трохвымерных мастацкіх твораў

Калі здымак выяўляе арыгінальнасьць (звычайна праз выбар апраўленьня, асьвятленьня і ракурса), то мае права на аўтарскае права, нават калі зьняты прадмет не пад аўтарскім правам. Гэта ўласьціва здымкам трохвымерных прадметаў, адсюль правіла «двухвымерны — добра, трохвымерны — не». Глядзіце таксама ніжэй знойдзены ў Сеціве здымак старой манэты.

Што значыць шаблён «PD-Art»

Выкарыстаньне шаблёну {{PD-Art}} прадугледжвае, што:

  • файл Вікісховішча ёсьць копіяй здымка, зробленага кімсьці іншым замест запампоўвальніка;
  • здымак ёсьць проста копіяй (дакладным узнаўленьнем) двухвымернага мастацкага твору ў грамадзкім набытку.

Калі ня варта карыстацца шаблёнам «PD-Art»

Шаблёнам {{PD-Art}} ня варта карыстацца, калі:

  • асабіста рабілі здымак;
У такім выпадку:
  1. скарыстайце {{Licensed-PD-Art}} або {{Licensed-PD-Art-two}} з заявай {{PD-self}} або {{CC-0}} (рэкамэндаваны выбар);
  2. або проста дадайце шаблёны грамадзкага набытку, якія тычацца мастацкага твору (то бо {{PD-old-100}}), каб паказаць, што ён у грамадзкім набытку.
  • паказаны на здымку мастацкі твор трохвымерны;
{{PD-Art}} не пасуе трохвымерным мастацкім творам, такім як скульптуры, бо фатограф быў здольным стварыць арыгінальнасьць за кошт выбару ракурса і асьвятленьня. Усё, што дае цень, выключаецца.
  • здымак паказвае двухвымерны мастацкі твор у трохвымернай рамцы;
Папярэдні пункт прымяняюць і выяву ня могуць прыняць у Вікісховішча, калі рамка трохвымерная. Калі ласка, абрэжце рамку і запампуйце выданьне, якое паказвае сам двухвымерны мастацкі твор. Калі ласка, дадайце шаблён ачысткі {{Non-free frame}}, калі знойдзеце існую мастацкую выяву ў грамадзкім набытку, што ўлучае трохвымерную рамку.
  • спачатны мастацкі твор не ў грамадзкім набытку;
Калі ласка, скарыстайце вольны дазвол замест шаблёну {{PD-Art}}, калі аўтарскае права дагэтуль захоўваецца ў мастацкім творы, але той выпусьцілі пад вольным дазволам.
  • здымак выпусьцілі пад вольным дазволам.
У такім выпадку скарыстайце {{Licensed-PD-Art}} або {{Licensed-PD-Art-two}}. Гэта забясьпечыць выкарыстаньне здымка па ўсім сьвеце, у тым ліку ў правападсуднасьцях, дзе той пэўна або магчыма пад аўтарскім правам. Зьвярніце ўвагу, што гэтыя шаблёны выразна кажуць, што ў шматлікіх правападсуднасьцях здымак не пад аўтарскім правам.

Прыклады

Здымак старога майстра знайшлі ў Сеціве

OK пры ўмове, што выява ёсьць дакладным узнаўленьнем двухвымернага мастацкага твору ў грамадзкім набытку.

Здымак старога майстра зь нядаўна выдадзенай кнігі

OK. Фундацыя «Вікімэдыя» трымаецца погляду, што ўзнаўленьне трапляе ў грамадзкі набытак, калі ёсьць дакладным узнаўленьнем арыгіналу.

Здымак старога майстра ў Сеціве з выразным патрабаваньнем аўтарскага права

OK пры ўмове, што выява ёсьць дакладным узнаўленьнем двухвымернага мастацкага твору ў грамадскім здабытку. Згодна са стаўленьнем Фундацыі «Вікімэдыя», яна лічыцца грамадзкім набыткам, нават калі ёсьць паведамленьне пра патрабаваньне аўтарскага права. Запампоўвальнік ня мае ўлучаць гэтае паведамленьне пры запампоўцы ў Вікісховішча, бо гэта можа зьбянтэжыць людзей, якія будуць карыстацца выявай.

Здымак старога вітража або габэлена ў Сеціве або кнізе

OK. На звычайнай адлегласьці назіраньня трохвымерная тэкстура амаль нябачная, хоць шматлікія матэрыялы, такія як вітраж і тканіна, валодаюць такой тэкстурай. Твор лічаць дакладным узнаўленьнем арыгіналу без арыгінальнага ўнёску, пакуль паверхня незаўважна скрыўленая, пацёртая або зламаная, і спачатная праца дастаткова старая для ўступленьня грамадзкі набытак.

Здымак старой скульптуры ў Сеціве або кнізе

 Not OK. {{PD-Art}} нельга скарыстаць для трохвымерных прадметаў, такіх як скульптура, нават калі яна вельмі старая. Скарыстайце {{PD-old}}, калі сам здымак відавочна дастаткова стары, каб быць у грамадзкім набытку.

Здымак старой манэты ў Сеціве

 Not OK. Па сутнасьці манэты ёсьць трохвымернымі прадметамі, і верагодна, у асьвятленьні ёсьць дастаткова творчасьці, каб фатограф набыў новае аўтарскае права на выяву. Галоўны дарадца Фундацыі «Вікімэдыя» адзначыў, што, на яго думку, выявы манэтаў не падпадаюць пад справу Брыджмэна супраць Корэла, і таму пад аўтарскім правам. Глядзіце Гутаркі Вікіпэдыі:Несвабодны зьмест/Архіў 25#Здымкі старажытных манэтаў.

Копія старога здымка ў грамадзкім набытку, адзьнятая зь нядаўна выдадзенай кнігі

Скарыстайце {{PD-old}} замест {{PD-Art}} пры ўмове, што задаволеныя тым, што кнігавыдаўцы не зьмянілі істотна здымак для выданьня, напрыклад, даданьнем штучнага колеру. {{PD-Art}} не падыдзе, калі стары здымак быў партрэтам, бо не было падставовага мастацкага твору. {{PD-Art}} магчыма скарыстаць, калі фота было здымкам даўнейшага мастацкага твору, такога як старая карціна. Але шаблён не патрэбны, бо больш не істотна, ці падлягаў здымак аўтарскаму праву ў свой час.

Выкарыстаньне зьместу з шаблёнам «PD-Art»

Калі ласка, майце на ўвазе, што ў залежнасьці ад мясцовых законаў не заўжды магчыма ў вашай краіне карыстацца зьместам Вікісховішча паводле гэтага правіла. Глядзіце Вікісховішча:Выкарыстаньне здымкаў мастацтва ў грамадзкім набытку для сьціслага пакраёвага агляду.

Прыклады выкарыстаньня

Шаблён {{PD-Art}} мае пазначаць, чаму спачатная праца ў грамадзкім набытку ў краіне паходжаньня і ЗША. Як гэта зрабіць залежыць ад працы.

Працы памерлых прынамсі 100 гадоў таму творцаў

Звычайна працы памерлых прынамсі 100 гадоў творцаў знаходзяцца ў грамадзкім набытку ва ўсіх краінах, таму можаце проста скарыстаць {{PD-Art}} з {{PD-old-100}}:

  • {{PD-Art|PD-old-100}}

Глядзіце адзін з іншых разьдзелаў ніжэй для рэдкіх выняткаў нявыдадзеных і нядаўна выдадзеных працаў.

Працы, упершыню выдадзеныя ў ЗША

Для іх скарыстайце {{PD-Art|шаблён дазволу ЗША}}, дзе шаблён дазволу ЗША абіраюць з Правілы аўтарскага права:ЗША#Шаблёны аўтарскага права. Прыклады:

  • {{PD-Art|PD-US-expired}};
  • {{PD-Art|PD-US-not renewed}}.

Працы, упершыню выдадзеныя па-за ЗША да 1929 году

 Info Зьвесткі пра тэрмін аўтарскага права на працы, упершыню выдадзеныя па-за ЗША, магчыма знайсьці на publicdomainsherpa.com

  • {{PD-Art-two|шаблён дазволу з тлумачэньнем знаходжаньня ў грамадзкім набытку ў краіне паходжаньня|PD-US-expired}}

Прыклад:

  • здымак ангельскай працы 1911 году, чый творца памёр у 1925 годзе, магчыма пазначыць {{PD-Art-two|PD-old-70|PD-US-expired}}.

Працы ў грамадзкім набытку на дату ЗПУК, упершыню выдадзеныя па-за ЗША

Для большасьці краінаў паходжаньня датай Закону аб пагадненьнях Уругвайскага кола (ЗПУК) ёсьць 1996 год. Часта праца знаходзіцца ў грамадзкім набытку ў краіне паходжаньня і ЗША, калі была ў ім у сваёй краіне на дату ЗПУК, і варта скарыстаць:

  • {{PD-Art-two|шаблён дазволу з тлумачэньне знаходжаньня ў грамадзкім набытку ў краіне паходжаньня|PD-1996}}.

Прыклад:

  • здымак канадзкага фота, створанага ў 1945 годзе, магчыма пазначыць {{PD-Art-two|PD-Canada|PD-1996}}.

Працы не ў грамадзкім набытку на дату ЗПУК, упершыню выдадзеныя па-за ЗША

Гэтыя працы не ў грамадзкім набытку ў ЗША. Ня варта запампоўваць такую працу. Адразу вылучайце яе на выдаленьне, калі знойдзеце такую існую працу.

Праўнае абмеркаваньне

Карыснае абмеркаваньне (ня частка гэтага правіла) прававога тла ЗША магчыма адшукаць на Вікіпраўнік/У поце чала.