Дапамога:Сканаваньне

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Help:Scanning and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Help:Scanning and have to be approved by a translation administrator.
планшэтны сканэр
планшэтны сканэр

Сканаваньне выявы або запісу для Вікісховішча можа быць адносна лёгкім, калі ведаеце, што робіце. Гэта можа быць выдатным спосабам падзяліцца вашай зацікаўленасьцю са сьветам, калі маеце зацікаўленасьць у гісторыі.

Выдатныя крыніцы для твораў грамадзкага набытку ўлучаюць:

  • бібліятэкі (у асабліва вялізных мясцовых бібліятэках і, нават лепш, унівэрсытэцкіх бібліятэках, дзе студэнты і іншыя ўпаўнаважаныя карыстальнікі агулам атрымліваюць вальнейшы доступ да старых кніг, чым звычайна надаюць шырокай грамадзкасьці);
  • гістарычныя таварыствы;
  • кнігарні патрыманых кніг;
  • дваровыя распродажы і дабрачынныя крамы.

Агульная парада

Праверце ваш манітор наконт належнай дастасаванасьці, асабліва налады яркасьці і кантрасту. Надта яркімі або надта слабаканстрастнымі вашыя выявы будуць мець у сабе шэрае адценьне на лепш дастасаваных маніторах. У ідэале вам варта быць здольнымі бачыць 3 кругі на гэтай выяве, якая выпрабоўвае каліброўку манітора. Вікісховішча:Указаньні наконт выявы#Ваш манітор падае далейшую параду.

Ніколі не скануйце пры менш як 300 кропках на цалю (кр/цал), калі ваш сканэр здатны на гэта[1]. Памеры файлаў могуць быць вялізнымі, але для гравюраў, карцінаў і ілюстрацыяў усялякай складанасьці гэта найменшае разрозьненьне патрэбнае, каб узнавіць іх у разважнай якасьці.

400 кр/цал — звычайнае добрае разрозьненьне. Аднак для гравюраў і падобных твораў 600 або нават 800 кр/цал карысныя, бо майстры-гравёры (такія як Ўільям Хогарт і Гюстаў Дорэ) часта ўлучалі меншыя падрабязнасьці, чым няўзброенае вока можа разабраць. Для выяваў памерам да паштоўкі (3 на 4 цалі або 8 на 10 см) ад 500 да 800 кр/цал могуць быць зручнымі, бо гэта дазваляе маштабаваць іх звыш спачатнага памеру ў пэўнай ступені. Падобным чынам 600 або 800 кр/цал — добры выбар, калі скануеце з рэдкіх твораў, бо дадатковую якасьць ацэняць. Ведайце, што 1200 кр/цал, — амаль заўжды празьмерныя, за выняткам слайдаў або мікрафільма. Зьвяртайцеся да падручніка вашага сканэра ў такіх выпадках.

Ачысьціце шкло перад сканаваньнем, асабліва калі маеце хатніх жывёлаў — валасы, пыл і падобнае трапляюць на планшэт сканэра.

Скарыстайце выбар перадпрагляду ў апраграмаваньні вашага сканэра (калі даступна), каб зьмясьціць выяву настолькі прама, наколькі магчыма перад сканаваньнем. Выявы таксама магчыма павярнуць пасьля, але гэта больш часазатратна. Таксама апраграмаваньне кожнага сканэра рознае. Таму пагуляйце з усімі магчымасьцямі вашага апраграмаваньня (пераключыце ў «Прафэсійны» або «Прасунуты» лад, калі даецца выбар), пакуль не даведаецеся, як карыстацца ім добра.

Упэўніцеся, што прадмет для сканаваньня ляжыць цалкам роўна. Пакладзіце цяжкія кнігі на яго, калі гэта толькі адзін аркуш. Націсьніце моцна на вокладку вашай рукой пры сканаваньні, калі скануеце частку кнігі. Вядома, гэта не датычыць крохкіх кніг.

Выбарам самавыраўноўваньня варта карыстацца з пэўнай асьцярогай, калі наогул. Параўнайце перадпрагляд са спачатнікам (найлепш як зможаце, з улікам таго, што спачатнік сканавалі) і праверце, калі вынік мае сэнс. Затым выключыце самавыраўноўваньне, калі маеце досьвед у праўцы выявы або думаеце, што іншыя дасьведчаныя людзі могуць дапамагчы вам пазьней.

Не турбуйцеся пра вялізныя творы, якія не зьмяшчаюцца на сканэры за раз: у такіх графічных лябараторыях, як Вікісховішча:Графічная лябараторыя, Вясковая помпа графікі і Вікіпэдыя:Графічная лябараторыя/Працоўня выявы (анг.) звычайна ёсьць людзі, вельмі радыя сшыць выяву са шматлікіх сканаў.

Падказка: ім стане нашмат прасьцей, калі скарыстаеце край шкла вашага сканэра, каб выпрастаць усё, што скануеце, каб усе частковыя сканы выявы рабіліся пад аднолькавым кутом. Аднак яны звычайна могуць справіцца, калі ня зможаце зрабіць гэта. Таксама адскануйце часткі ў досыць высокім разрозьненьні (600—800 кр/цал часта памоцныя): гэта спросьціць утойваньне швоў між выявамі, калі тое магчыма паменшыць крыху пасьля.

Не забудзьце выключыць «самавыраўноўваньне» ў вашым сканэры, няважна, наколькі добрыя вынікі звычайна: 2 пасьлядоўныя сканы з выключаным самавыраўноўваньнем будуць добра падыходзіць у адценьні і колерах паперы, і іх, такім чынам, нашмат прасьцей «сшыць» разам. Пры ўключанасьці можаце атрымаць ўкрадлівыя або нават грунтоўныя адрозьненьні ў адценьні, якія ускладняюць сшываньне.

Файлы ў Вікісховішчы могуць быць ня большымі за 100 мэгабайтаў. Гэтага амаль заўжды дастаткова для пераноснай сеткавай графікі (ПСГ, анг. PNG) і выгляду Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG) да 800 кр/цал у разрозьненьні ўсялякага памеру, які зьмесьціцца нават на найбольшым сканэры. Выгляд файла пазначанай выявы (ВФПВ, анг. TIFF) можа быць значна большым, але, як патлумачана ніжэй, пажадана не запампоўваць ВФПВ усё роўна.

Памяншэньне прасьвечваньня

Друк з адваротнага боку бачны праз паперу
Прасьвечваньне паменшылі праз сканаваньне з чорнай паперай за сканаванай старонкай

Ужо са звычайнай шчыльнасьцю паперы, але асабліва з танчэйшай паперай, можаце часта пабачыць друк ззаду або наступнай старонкі праз паперу. Гэта магчыма моцна паменшыць шляхам сканаваньня з чыстай паперай (або 2-ма аркушамі, калі патрэбна) за сканаванай старонкай. Калі друк ззаду паказваецца наскрозь, вам варта скарыстаць чорную паперу для гэтага. Калі гэта толькі наступная старонка, белая папера пажаданая.

Чорная папера за старонкай выклікае крыху цямнейшую кропку белага, якую магчыма вярнуць пазьней.

Калі скан паказвае прасьвечвальны тэкст і вы ня можаце перасканаваць яго, як апісана вышэй, гэта часам магчыма выправіць з малой стратай шляхам карыстаньня выяваманіпулявальным апраграмаваньнем. Спосаб, які працуе цалкам добра для выяваў у адценьнях шэрага, тлумачаць на Вікісховішча:Пірсан Скот Форэсман.

Каліброўка колеру

Мэта ІТ8

Ручное зьмяненьне наладаў скана можа дапамагчы палепшыць каляровую дакладнасьць вашых сканаў. Для лепшых вынікаў можаце набыць мэту ІТ8, якая ёсьць аркушам вызначаных колераў, які скануе і затым разьбірае апраграмаваньне (такое як вольны «ЛПроф»), каб стварыць замоўны каляровы профіль для вашага сканэра.

Пераносная сеткавая графіка і выгляд Сумеснай групы фотаэкспэртаў

Калі ласка, прыміце да ўвагі. Наступная парада датычыць сканаваных выяваў. Калі выява паходзіць зь лічбавай камэры, то звычайна будзе ў выглядзе Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG). Няма сэнсу ў пераўтварэньні выявы, якая ўжо ў выглядзе СГФЭ, у пераносную сеткавую графіку (ПСГ, анг. PNG), калі не намераныя рабіць далёкасяжныя праўкі выявы і не жадаеце быць здатнымі захаваць ваш твор пры супрацы. (Шматразовае захаваньне ў выглядзе СГФЭ можа значна павялічыць колькасьць лічбавых артэфактаў.)

ПСГ захоўвае выявы з выкарыстаньнем бясстратных спосабаў. Выгляд абмену графікай (ВАГ, анг. GIF) і СГФЭ (часам называюць .jpg праз абмежаваньне назвы файла ў «Дыскавой апэрацыйнай сыстэме») могуць дадаць лічбавыя артэфакты (досыць шмат брыдкіх памылак) ў ваш здымак. Наогул ВАГ у асноўным выкарыстоўваюць для мультыплікацыйных выяваў, а СГФЭ і ПСГ — асноўны выбар для нерухомых выяваў. Давайце засяродзімся на ПСГ і СГФЭ, бо большасьць сканэраў не збудавалі для зьняцьця фільмаў.

ПСГ — бясьпечны заклад у большасьці выпадкаў, але апраграмаваньне «Вікімэдыі» ня можа паказаць выяву, калі ПСГ надта вялізны (больш за 12,5 млн піксэляў або прыблізна больш за 4000х3000). Поўнакаляровы файл ПСГ можа таксама быць досыць вялізным, хоць павелічэньне памеру найбольшай запампоўкі да 100 мэгабайтаў крыху дапамагае тут. Праграмы, падобныя да «АптыПСГ» або «ПСГкраш», могуць дапамагчы зрабіць вашыя файлы ПСГ меншымі без аніякай страты якасьці.

У любым разе звычайна найлепш сканаваць у бясстратным выглядзе, такім як ПСГ, выгляд файла пазначанай выявы (ВФПВ, анг. TIFF) або, калі трэба, бітмапа (БМП, анг. BMP) найперш. Файл у выглядзе СГФЭ ўжо мае страчаную якасьць і зь некаторымі наладамі магчыма страціў значную яе долю. Перавод у ПСГ ня верне тое назад. У дадатак лічбавыя артэфакты назапашваюцца кожны раз, як рэдагуеце і перазахоўваеце файлы СГФЭ. Пачаўшы зь бясстратнага выгляду, пазьбегнеце непатрэбнай страты якасьці, нават калі ўрэшце маеце перайсьці да выгляду СГФЭ з прычыны памеру.

Найлепшы парадак: калі магчыма, запампуйце файл ПСГ у якасьці бясстратнага архіўнага выданьня, нават калі той немагчыма паказаць у Вікіпэдыі празь яго вялізны памер. Можаце заўжды запампаваць дадатковае выданьне ў выглядзе СГФЭ і дадаць спасылкі між імі ў разьдзеле «іншыя вэрсіі» шаблёну загрузкі. Такім чынам у будучым маніпуляваньні выявай магчыма будзе абапірацца на бясстратны файл ПСГ замест стратнага выгляду СГФЭ.

У лепшых выяварэдагавальных праграмах можаце выменяць якасьць на сьцісканьне, калі захоўваце ў выглядзе СГФЭ. Наогул, карыстайецся найбольшай якасьцю па шкале ад 1 да 100, дзе 100 — найлепшая якасьць. У «Фоташопе», які выкарыстоўвае шкалу ад 0 да 12 замест таго, скарыстайце 12.

Калі памер сьціснутага файла перавышае цяперашняе абмежаваньне ў 100 мэгабайтаў, абдумайце памяншэньне якасьці або запыт падтрымкі ад Вікісховішча:Графічная лябараторыя, калі матэрыял мае гістарычную значнасьць. Калі якасьць зьменшылі, праверце выяву ў поўным разрозьненьні перад запампоўкай, каб упэўніцце, што тая ўсё яшчэ выглядае прымальна. Гэтае старое выданьне «Sadko.jpg» выглядае зробленым з тысячаў маленькіх квадратаў, калі праглядаць у поўным разрозьненьні, што можа здарыцца, калі якасьць паставілі надта нізка. Цяперашняе выданьне мае ўдвая большы памер файла, але ўнікае найгоршай з гэтых складанасьцяў.

Абярыце захаваньне ПСГ у «найменшым памеры файла» або з «найвышэйшым сьцісканьнем», калі маеце выбар. Альгарытмы сьцісканьня ПСГ цалкам бясстратныя. Проста даўжэй займае захаваць больш сьціснуты файл. На справе нашмат меншы памер файла робіць гэта настолькі спраўнейшым, што выдаткаваны на сьцісканьне час ня мае значэньня.

Пераносная сеткавая графіка і выгляд файла пазначанай выявы

Пераносная сеткавая графіка (ПСГ, анг. PNG) мае нашмат меншыя памеры файла за большасьць архіўных выглядаў файла пазначанай выявы (ВФПВ, анг. TIFF). Скануйце ў ПСГ, калі апраграмаваньне сканэра дае гэты выбар. Інакш абдумайце пераўтварэньне ў ПСГ пасьля.

ВФПВ прапануюць у якасьці ветлівасьці музэям і іншым архівам, якія жадаюць запампаваць свае файлы. Аднак ВФПВ можа зьмяшчаць амаль любы іншы выгляд, у тым ліку, у тэорыі, стратныя сьціснутыя выгляды, падобныя да выгляду Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG). Таму ўпэўніцеся, што абіраеце бясстратнае сьцісканьне, пажадана Лемпэль-Зіў-Ўэлч (ЛЗЎ, анг. LZW) або Зіп (анг. Zip) ці Дэфлэйт (анг. Deflate), калі вам трэба скарыстаць ВФПВ[2]. Падставовыя кадавальнікі ВФПВ заўжды вырабяць бясстратны ВФПВ.

Рэдагаваньне вашай выявы

Заўжды запампоўвайце ваш спачатны скап, пажадана як пераносную сеткавую графіку (ПСГ, анг. PNG) або пару ПСГ і выгляду Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG). Такім чынам людзі могуць ясна пабачыць, якімі былі вашыя маніпуляваньні, што дазволіць іншым рэдактарам выправіць рэчы, калі праўкі выпадкова пашкодзілі выяву.

Агульнапрынятыя маніпуляваньні ўлучаюць:

Дапасаваньне ўзроўняў
Дапасоўваньне колераў, каб супадалі са спачатнікам.
Прыхоўваньне валасоў
Існуе высокая верагоднасьць, што прынамсі адзін волас прысутны на вашым сканэры, калі маеце катоў.
Спробы аднаўленьня
Папраўленьне прарэзаў і плямаў.

Гэта па-за ахопам гэтай старонкі дапамогі. Зьвяжыцеся з дасьведчаным удзельнікам наконт дапамогі ў гэтым.

Чорна-белае, з адценьняў шэрага і каляровае сканаваньне

Калі вашая выява каляровая, яе варта вядома сканаваць у колеры. З чорна-белымі выявамі рашэньне крыху больш складанае.

Дваічна чорна-белая выява — звычайна нядобрая задума. У адценьнях шэрага або каляровы скан схільны выглядаць нашмат лепей, бо паказвае касыя краі без зазубленасьці дваічна чорна-белага, паколькі дазваляе згладжваньне, каб зьмякчыць піксэляваньне.

float
float

Калі скануеце з узнаўленьня — можаце прынесьці толькі фотакопію гэтай газэты да сканэра — няма толку захоўваць тэкстуру паперы. Гэтую выяву сканавалі ў адценьнях шэрага з настаўленым вышэй кантрастам, каб перадаць гладкае белае тло і атрымаць асноўныя часткі лініяў чыста чорнымі. Гэта ставіць націск проста на здымак. Такія дапасаваньні не прывядуць да сапраўднай страты падрабязнасьцяў, бо лініі, якія складаюць гэтую выяву, досыць тоўстыя (для гравюры: найменшыя — прыблізна такія шырокія, як лінія ад шарыкавай асадкі, і ўсе бачныя няўзброеным вокам, калі будзеце ўважнымі). Такім чынам, выяву магчыма надрукаваць бяз спробы ўзнавіць тэкстуру, якую папера, на якой друкавалі, будзе мець усё роўна.

float
float

Гэты скан са спачатніка і ёсьць адрозным відам гравюры — медзярытам замест дрэварыта з газэты. У такім разе некаторыя зь лініяў настолькі тонкія, што ледзь бачныя няўзброеным вокам (у спачатным памеры), чарнілы крыху падмаляваныя ад узросту, а папера прыемная на дотык ад даўнасьці. Некаторыя падрабязнасьці ў вельмі крохкіх тонкіх лініях могуць губляцца пры процьме наступнай апрацоўкі, а чарнілы і папера дадаюць цікавасьці да твору, таму гэта найлепш трымаць у колеры. Аднак досыць цяжэй друкаваць гэта.

Паспрабуйце абодва спосабы, калі сумняецеся, а затым вырашайце, які вам падабаецца найбольш. Аднак прыміце да ўвагі, што можаце перайсьці ад колеру да адценьняў шэрага, але не наадварот. Таму колер пэўна найлепшы, калі скануеце штосьці досыць рэдка.


Паўтанаваньне

Зьлева: паўтонавыя кропкі. Справа: аптычнае ўражаньне на дастатковай адлегласьці.

Паўтонавымі выявамі карыстаюцца ў большасьці сучаснага друку. Яны складаюцца з набору кропак праз упарадкаваныя прамежкі, дзе памер кропкі вызначае, наколькі тая цёмная. На жаль, паўтанаваньне можа выглядаць жахліва, калі засяродзіцеся на надта далёкім і можаце стварыць трывожныя артэфакты з разводамі. Разгледзьце гэтую выяву:

float
float

Спачатнік зрабілі з выкарыстаньнем гравюры для чорных лініяў з наступным, як вядома, ручным падмалёўваньнем або дадатковым лістом для кожнага колеру. Аднак гэтае выданьне яўна сканавалі з сучаснай кнігі, і пры поўным праглядзе ўсе яго паўтонавыя кропкі бачныя.

Калі магчыма, паспрабуйе скарыстаць спачатныя крыніцы. Вядома, гэта не заўжды магчыма. Таму, калі ваш твор паўтонавы, але ўсё ж пад вольным дазволам, калі ласка, адскануйце яго для Вікісховішча. Прынамсі большасьць паўтанаваньня магчыма выправіць малым маніпуляваньнем потым, калі разрозьненьне сканаваньня было дастаткова высокім, і, нават калі выява атрымліваецца пры патрэбе ў нізкім разрозьненьні, яна ўсё адно паказвае рэчы, якія інакш не былі б даступнымі для праектаў «Вікімэдыі».

Магчымасьці «прыбраць разводы» і «дээкранаваць» у апраграмаваньні сканэра дапамагаюць прыступіць да выпраўленьня паўтанаваньня. Але звычайна вынікі не нароўні ў некаторых з даступных дээкранавальных праграмаў. Тыя магчымасьці могуць быць больш разбуральнымі для выяваў і могуць таксама перашкодзіць лепшаму дээкранавальнаму апраграмаваньню прыбраць астатнія артэфакты паўтанаваньня потым.

Паўтонавая выява ня можа мець больш падрабязнасьцяў, чым дазваляе адлегласьць між кропкамі, якія яе ўтвараюць. Таму, калі ваш твор паўтонавы, найлепш паманіпуляваць ім у выяварэдагавальнай праграме пасьля. Каб зрабіць гэта, пажадана скарыстаць перавыбарачны скан (з вышэйшым за патрабаванае разрозьненьнем, каб узнавіць найменшыя падрабязнасьці цяперашняй выявы). Можаце пажадаць скарыстаць разрозьненьнем, якое дае магчымасьць распазнаваць асобныя друкаваныя кропкі.

Зьліцьцё кропак з дапамогай гаўсавага зацьмяваньня проста зрабіць і выкарыстоўвае магчымасьці, даступныя ў большасьці выяварэдагавальнага апраграмаваньня, але яно разбурае больш падрабязнасьцяў, чым трэба. Вы атрымаеце толькі да паловы спачатнага разрозьненьня, бо друкаваныя кропкі маюць сапраўды зьліцца напалову адна з адной да поўнага зьнікненьня растра.

Вам патрэбна адмысловае апраграмаваньне, каб прыбраць кропкавыя ўзоры ў частасьцевым інтэрвале, але гэтым чынам вы можаце захаваць амаль усе падрабязнасьці поўнага спачатнага разрозьненьня.

Даступна апраграмаваньне ад Карнэльскага ўнівэрсытэту і «Складнікаў малюнка», каб саматужна паправіць чорна-белыя паўтонавыя выявы, калі іх сканавалі ў 600 кропках на цалю (кр/цал).

Заўвага: ужываныя для паўтанаваньня спосабы зьмяніліся з часам. На раньніх паўтонавых выявах (каля 1890—1920 гадоў) гэтыя спосабы пэўна не спрацуюць.

Зьліцьцё кропак з дапамогай гаўсавага зацьмяваньня

Заўвага: гэта можа спрацаваць вельмі добра ў некаторых выпадках, калі робіцца асьцярожна і калі вам ня трэба больш за палову спачатнага разрозьненьня. Аднак гэта нельга адрабіць, таму, калі ласка, запампуйце таксама няцьмянае ўзнаўленьне. Таксама прыміце да ўвагі што гэта ня варта рабіць зь літаграфіямі або іншымі такімі выявамі.

Гаўсавае зацьмяваньне магчыма скарыстаць, каб выгладзіць паўтонавыя выявы, хоць гэта зьнішчыць 50 % рэзкасьці. Амаль усе падрабязнасьці магчыма захаваць праз выкарыстаньне хуткага пераўтварэньня Фур'е (ХПФ) замест таго.
Уверсе: паўтонавы здымак.
Пасярод: пасьля ўжываньня гаўсавага зацьмяваньня з σ = 2.
Унізе: кропкавы ўзор прыбралі ў частасьцевым інтэрвале.
(вынікі лепей бачныя ў поўным памеры)

Найперш (мабыць, пасьля асьцярожнага выпраўленьня балянсу белага), скарыстайце фільтар гаўсавага зацьмяваньня з дастаткова вялікім радыюсам, каб кропкавы растр зьнік. Цяпер можаце пажадаць максімізаваць канстраст і, мабыць, зрабіць другое выпраўленьне адценьняў і іншыя рэчы. Затым можаце паменшыць выяву ў залежнасьці ад радыюса зацьмяваньня. Гэта амаль не пашкодзіць, бо не засталося меншых падрабязнасьцяў.

Можаце пажадаць скарыстаць спосаб перавыбаркі, які захоўвае большую рэзкасьць замест таго, каб павышаць яе потым.

Аднак у дваічных чорна-белых паўтонавых выявах можаце здолець выйсьці сухім з вады за кошт толькі астаткавага зацьмяваньня, затым выкарыстаньня фільтру рэзкасьці і павелічэньня кантрасту. Вам варта пэўна паменшыць яе крыху потым, але спрактыкавана гэтым магчыма ўратаваць чорна-белую паўтонавую выяву з карысным вынікам.

Прыбіраньне кропкавых узораў у частасьцевым інтэрвале

Вам патрэбная ўбудова «Групавыя чары для вылічэньня выявы» («ГЧВВ», анг. «GMIC») пад «Праграму маніпуляваньня выявай ГНУ» («ГІМП», анг. «GIMP»), якая ўлучае фільтар пераўтварэньня Фур'е і дадатковы фільтар дээкранаваньня, які аўтаматызуе ўвесь парадак і забясьпечвае, каб вы не прапусьцілі нічога.

(Глядзіце тут наконт пакрокавых указаньняў, як уручную выканаць крокі ў саматужным фільтры дээкранаваньня.)

Гэта працуе неймаверна добра, калі ўзоры для прыбіраньня сапраўды павязаныя праз усю выяву. Калі існуюць (малыя) прасторы, дзе ўзоры адсутнічаюць, то прыбраны зь іншых частак узор зьявіцца тут замест. У гэтым выпадку можаце пажадаць загрузіць папярэднюю выяву ў якасьці слоя пад дээкранаванай і злучыць зь неперакрыўленымі прасторамі адтуль, напрыклад, дадаць альфа-канал у верхні слой і выбарачна дазволіць ніжняму слою праявіцца з дапамогай прылады сьціраньня.

Падобным чынам, калі разрозьненьне сканаваньня настолькі высокае, што друкаваныя кропкі цалкам аддзеленыя, тады прыбіраньне ўзору можа спрацаваць менш. Можаце паспрабаваць увесьці некалькі разрозьненьняў выявы ў пераўтварэньне частасьці. Першапачаткова сканаваньне выявы ў нават вышэйшым разрозьненьні можа ўсё ж быць карысным, каб зьменшыць шум выявы.

Затым можаце пажадаць паменшыць разрозьненьне, каб наблізіць да спачатнага. Можа быць крышку складана (параўнальна з вышэйзгаданым спосабам зацьмяваньня) знайсьці правільную ступеню памяншэньня. Можаце паспрабаваць знайсьці найменшы радыюс зацьмяваньня, які цалкам прыбірае ўзор са спачатнага скана, як апісана вышэй пад «Зьліцьцём кропак з дапамогай гаўсавага зацьмяваньня», або скарыстаць вымяральную прыладу, каб вызначыць піксэльную адлегласьць між 2-ма прылеглымі друкаванымі кропкамі.

Цяпер зьменшыце самае большае на палову гэтай ступені. (Праз тэарэму адлікаў бітмапавыя малюнкі патрабуюць удвая больш піксэляў на вымярэньне, чым найбольшая частасьць [лік падрабязнасьцяў] для ўзнаўленьня.) Перад пераадлікам можаце пажадаць ужыць іншыя фільтры, як то сярэдзінны фільтар («ачысьціце ад крапінаў» у «ГІМПе» або менш разбуральным піксэльным абязшумвальніку ад «ГЧВВ»), да (некаторых частак) вашай выявы.

Гравюры, афорты і датычнае

Гравюры, мабыць, — найпрасьцейшы для працы від мастацтва, калі маеце доступ да добрай бібліятэкі. Ілюстраваныя газэты ў ХІХ стагодзьдзі былі пашыранымі, часта мелі гравюры вельмі добрай якасьці, выкарыстоўвалі іх досыць шмат і часта даволі добра захоўваюцца.

Існуюць 2 асноўныя віды гравюры:

Першы — зрабіць яе з асобных лініяў, як у гэтай (спачатна прыблізна 2 цалі або 5 см вышынёй) малой гравюры Чарльза Дыкенса зь віктарыянскай тэатральнай газэты «Антракт». Гэтым спосабам таксама карыстаюцца для куды больш складаных малюнкаў, напрыклад:

Калі глянеце на гэтую выяву Ўільяма Хогарта «Завулак джына» ў поўным памеры, то ўбачыце, што ўсё зацямненьне і падрабязнасьці зводзяцца да тонкіх лініяў і крыжаванай штрыхоўкі. Тонкія лініі сапраўды нябачныя няўзброенаму воку і ўзамен зьліваюцца ў зацямненьні.

Гэта, мабыць, найбольш пашыраны выгляд чора-белай гравюры.

Цяпер абдумайце гэтую гравюру:

Тэхнічна гэта сапраўды не гравюра, але афорт. Кісьляўстойлівы слой паклалі на ліст, затым прасторы абадралі, каб дазволіць кісьлі трапіць на ліст і тэкстураваць яго. Чым даўжэй кісьля ў кантакце, тым шурпацейшай становіцца паверхня ліста і тым больш чарнілаў тая ўтрымлівае. Праз выкарыстаньне некалькіх купаньняў і зьмяненьне пакрытага па ходзе можаце стварыць такія мякка зацененыя творы, як гэты з зацямненьнем з мора зярнятак няроўнага абрысу.

Афорт наогул ня можа атрымацца натолькі падрабязным, як належная гравюра, бо пэўная доля выпадковасьці ўступае ў гульню празь няроўнае пакрыцьцё паверхні кісьляй. Афорт прыроджана «шумлівы» зь няроўнай рабізной чорнага і белага, бо тое мяняе, колькі «шуму» ва ўсялякай прасторы, якая сапраўды ўтварае мастацтва.

Гэтая розьніца важная для сканаваньня: у скане належнай гравюры кожная лінія мае быць выразнай у поўным разрозьненьні, калі гравюра ня скрайне вялізная. Але ў афорце мастак фізычна не абіраў дакладнай тэкстуры, якая стварае колеры або адценьні шэрага, таму крыху ніжэйшае разрозьненьне прымальнае. Калі маеце выбар, дзесьці між 300 і 800 кропкамі на цалю (кр/цал) — правільны выбар. І заўжды трымайцеся вышэйшага боку датычна медзярытаў — падрабязнасьці ў іх могуць быць літаральна маленечкімі.

Добры скан гравюры, афорта або падобнага мусіць:

  • Наогул кажучы, мець найменшае разрозьненьне ў 300 кропак на цалю (кр/цал).
  • Паказваць кожную лінію, якая робіць яго выразным, калі гэта гравюра. У афорце той у асноўным збудаваны з шуму, перашкодаў і зярнятак няроўнага абрысу зь недакладна абраным мастаком месцазнаходжаньнем. Проста адскануйце тое ў разважна высокім разрозьненьні і ўпэўніцеся, што выяўленчыя складнікі бачныя.
  • Калі гэта чорна-белая гравюра і вы вырашылі не паказваць тэкстуру паперы, дапасуйце ўзроўні так, каб тло было гладкім і чыста белым, а чарнілы (прынамсі, дзе іх дастаткова) — прыемнымі цёмна-чорнымі. Калі скануеце ў колеры, усё ж упэўніцеся, што папера разважна сьветлая ў колеры, а чорныя прасторы выглядаюць разважна чорнымі, а не пабляклымі. Гэта зробіць яе выгляд куды лепшым, калі паменшыць для прагляду ў Вікіпэдыі і іншых праектах.
  • Глядзіце таксама параду наступнага разьдзелу наконт каляровых гравюраў.

Заўвага пра дрэварыты

Дрэварыты, асабліва зь віктарыянскай пэрыёдыкі, часта зьмяшчаюць тонкія белыя лініі, якія паказваюць межы між дошкамі, склеянымі, каб зрабіць поўную выяву. (Напрыклад, Image:Design for an Aesthetic theatrical poster.png досыць чыста падзялілі на 4 меншыя прастакутнікі.)

Існуе шмат поглядаў, ці найлепш правіць выяву, каб прыбраць іх, або пакінуць іх для сапраўднасьці. Графічныя лябараторыі, такія як Вікісховішча:Графічная лябараторыя, Вікісховішча:Вясковая помпа графікі і Вікіпэдыя:Графічная лябараторыя/Працоўня выявы (анг.) — пэўна найбольш карысныя месцы, каб падтрымаць аднаўленчую працу. Апісаньне, як рабіць шырокую аднаўленчую працу самому, пэўна па-за ахопам гэтага дапаможніка.

Карціны, поўнакаляровыя ілюстрацыі і падобныя творы

Спосабы сканаваньня поўнакаляровых ілюстрацыяў, карцінаў (аднак глядзіце ніжэй у гэтым выпадку) і падобнага ня моцна розьняцца ад сканаваньня гравюраў, але найлепш дапасаваць колеры потым, каб тое выглядала як мага больш падобным да спачатніка.

  • Скануйце прынамсі пры 300 кропках на цалю (кр/цал).
  • Пры карыстаньні малюнкарэдагавальнай праграмай дапасуйце ўзроўні яркасьці і кантрасту, пакуль колеры ня стануць як мага больш падобнымі да адценьняў на сапраўдным малюнку. Захоўвайце копію некранутага скана і параўнайце яе з канчатковым выданьнем, каб упэўніцца, што выпадкова не наблыталі чагосьці. Таксама гэта ўжо казалі ў разьдзеле агульнай парады, але ўпэўніцеся, што ваш манітор належна адкалібравалі, як апісана ў Вікісховішча:Указаньні наконт выявы#Ваш манітор. Інакш тое, што выглядае сапраўдным для вас і ўсіх іншых, будзе розьніцца.

Папярэджаньне пра карціны: у большасьці выпадкаў немагчыма даставіць да сканэра спачатнік карціны, зробленай на палатне (напрыклад, большасьць акрылавага і алейнага жывапісу). Калі карціна старая, гэта можа пашкодзіць яе, нават калі можаце даставіць яе. Аднак зьвярніце ўвагу на яе тэкстуру, калі гэта магчыма і шкода малапраўдападобная — напрыклад, гэта толькі што зробленая вамі карціна. Крыху тэкступы дапушчальна, але вам пэўна найлепш сфатаграфаваць яе, калі некаторыя часткі вытыркаюцца нашмат больш за пару мілімэтраў ад паверхні.

Аднак у шматлікіх выпадках вы будзеце сканаваць карціну з сучаснага ўзнаўленьня. Гэта можа прывесьці да мяшаных вынікаў. Ва ўзнаўленьнях ніжэйшай якасьці вы сутыкнецеся з паўтанаваньнем, як апісана ў ранейшым разьдзеле пра яго. Скарыстайце дадзеную там параду, каб паспрабаваць палепшыць яе. Аднак сапраўды добрыя ўзнаўленьні, якія магчыма знайсьці ў некаторых высакаякасных кнігах мастацтва могуць ня мець паўтанаваньня або мець яго настолькі дасканалым, што тое няважна, за выняткам самага сьмяхотна высокага з разрозьненьняў. У гэтых выпадках скануйце яе прынамсі ў 300 кр/цал, а затым дапасуйце яе ў выяўленчай праграме, як апісана наконт сканаваньня спачатнай карціны.

Як заўжды, такія графічныя лябараторыі, як Вікісховішча:Графічная лябараторыя, Вікісховішча:Вясковая помпа графікі і Вікіпэдыя:Графічная лябараторыя/Працоўня выявы (анг.) могуць дапамагчы вам, калі знойдзеце гэта складаным. Таксама праверце стан аўтарскага права найперш. Справа Мастацкай бібліятэкі імя Брыджмэна супраць карпарацыі «Корэл» і падобныя пастановы ў іншых краінах значаць, што ў большасьці выпадках, калі спачатнік у грамадзкім набытку, то і ўзнаўленьне таксама.

Аднак прыміце да ўвагі, што Вялікабрытанія мае незвычайна строгія законы аб аўтарскім праве, якія могуць ахоўваць вырабленую там, важка адноўленую выяву. Калі сумняецеся, Вікісховішча:Дазволы спрабуе патлумачыць поўныя правілы датычна аўтарскага права, а Вікісховішча:Вясковая помпа можа здолець дапамагчы вам, калі вы ўсё яшчэ няпэўныя.

Кадраваньне

Паспрабуйце пакінуць крыху белай прасторы вакол выявы, калі скануеце яе цалкам. Гэта упэўнівае, што вы выпадкова не прыбярэце карысныя часткі выявы або яе подпісы і ня створыце ўражаньне, што зрабілі тое. Гэта яўна можа быць немагчыма, калі выява сягае якраз да краю паперы, але зьмяшчэньне кавалка чыстай белай паперы за ёй можа дапамагчы. (Не турбуйцеся пра гэта, калі карыстаецеся чорнай паперай за ёй, каб прадухіліць прасьвечваньне.) Скануйце выяву ў шматлікіх частках, калі трэба — як згадана ў Агульнай парадзе. Даступна падтрымка, каб сшыць выяву разам зь яе частак.

Калі падаеце падрабязнасьці з вялізьнейшай выявы, паспрабуйце ўпрыгожыць яе так, каб адцягвальныя падрабязнасьці, да якіх не намераныя выклікаць увагу, прымяншаліся ў наглядным уражаньні. Напрыклад:

Гэта частка з карыкатуры «Панч»гэта карыкатура «Панч» у сапраўднасьці — якую адкадравалі для артыкула ангельскай Вікіпэдыі Гілбэрт і Саліван. Самі сабою асноўная выява Артура Салівана і малюсенькая Ўільяма Гілбэрта былі важнымі часткамі. Частку кагосьці, хто пэўна быў Фрэнсісам Бэрнардам, магчыма пабачыць у верхнім левым куце, але кадраваньне ўнікае паказу яго твару, таму тое не прыцягвае зашмат увагі. Гэтая частка таксама зь ніжняга правага кута спачатніка, таму той досыць адчувальна адкадравалі справа і ўнізе, каб пазьбегнуць улучэньня (большасьці) чорнай лініі, якая абрамляе выяву цалкам, бо тлустая чорная лінія толькі з 2-х бакоў выявы разладзіла б яе. Пранікліва, малюсенькая драбінка чорнай лініі, якую пакінулі ў ніжнім краі, і кавалачак вусоў Бэрнарда ўверсе зьлева дапаўняюць рамку і ўтвараюць прыгожы, роўны прастакутнік.

Подпісы

Калі малюнак мае напісаны на аднолькавым носьбіце подпіс, яго лепш не кадраваць, каб зьвесткі, якія той можа зьмяшчаць (спачатны загаловак, выдавец і дата), былі беспасрэдна правяральнымі. Прыміце да ўвагі, што магчыма вырабіць кадраванае выданьне з поўнага скана з подпісам, хоць адваротнае — не. Заўжды падавайце яго з подпісамі, а затым запампуйце кадраваньні ў якасьці асобнай выявы.

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. Сканэры выкарыстоўваюць «кроплі на цалю» (кр/цал), каб вымяраць разрозьненьне прапанаванага скана. Пры 300 кр/цал поле цаля на цалю (2,54 см на 2,54 см) спачатнай выявы становіцца полем 300 піксэляў на 300 піксэляў скана.
  2. Больш наконт прадмета: https://photo.stackexchange.com/a/69661/45210

Вонкавыя спасылкі