Вікісховішча:Вікі любіць Зямлю-2022/Правілы

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Wiki Loves Earth 2022/Rules and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Wiki Loves Earth 2022/Rules and have to be approved by a translation administrator.


Wiki Loves Earth 2022

 

Participating countries

 

Rules and FAQ

 

Organise

 

Winners

 

Contact us

Звод правілаў для міжнароднай часткі спаборніцтва «Вікі любіць Зямлю 2022». Мясцовы дружыны могуць мець свае ўласныя правілы, але заяўкі на міжнароднае кола мусяць падпарадкоўвацца гэтым правілам.

Правілы

Каб прыняць удзел у конкурсе «Вікі любіць Зямлю», пададзены здымак мае:

  • Быць зьнятым самастойна
    Усе ўнёскі мусяць быць арыгінальнымі фатаграфіямі, загружанымі іх творцамі. Не прымаюць здымкі, загружаныя кімсьці іншым, акрамя як творцам (нават з належнага дазволу згодна з правіламі Вікісховішча).
  • Быць загружаным самастойна падчас конкурсу;
    Вітаецца таксама падача здымкаў, якія Вы маглі зрабіць у мінулым. Важна, каб здымкі загрузілі падчас конкурсу (кожная краіна мае адмысловы тэрмін у агульных рамках з траўня па ліпень).
  • Быць пад вольнай ліцэнзіяй;
  • Зьмяшчаць вызначаны помнік прыроды, прыродны парк або прыродаахоўную тэрыторыю;
    Сьпісы прыдатных мясьцінаў абнародуюцца для кожнай краіны-ўдзельніцы. Таксама пасуюць здымкі прадстаўнічых відаў (жывёлаў і расьлінаў), зробленыя ў прыдатнай мясьціне, калі іх належна акрэсьлілі;
    Здымкі маюць улучаць каардынаты.[1]
  • Вылучацца праз нацыянальны конкурс;
  • Мець прынамсі 2 мэгапіксэлы.[2]
  • Удзельніцы(-ку) варта мець дзейны адрас электроннай пошты ў Наладах уліковага запісу.

Зьмяненьні

Правілы могуць дастасоўвацца міжнароднай дружынай, калі ёсьць патрэба. Абмеркаваньне [[Commons_talk:Wiki_Loves_Earth_2022/Rules|тут]].

Частыя пытаньні

  • Што рабіць, калі доступ да помнікаў прыроды, каб рабіць здымкі для конкурсу, абмежаваны праз пашырэньне каронавіруснай інфэкцыі?
Мы заахвочваем Вас загружаць існыя выявы. Калі ласка, трымайцеся ўведзеных у Вашай краіне абмежаваньняў дзеля бясьпекі і здароўя. Прачытайце наш адказ на сусьветнае становішча ў справе здароўя.
  • Ці ёсьць абмежаваньне на лік здымкаў, якія я магу падаць?
Не, Вы можаце падаць столькі, колькі жадаеце. Некаторыя людзі загружаюць здымкі сотняў мясьцінаў. Аднак мы раім загружаць Вашыя лепшыя і якасныя фатаграфіі, каб павялічыць шанец перамогі.
  • Ці магу я карыстацца Фоташопам або падобнай праграмай апрацоўкі маіх здымкаў перад іх падачай?
Так. Здымкі можна рэдагаваць або апрацоўваць з дапамогай апраграмаваньня. Але, калі ласка, пазьбягайце спакусы звышапрацоўкі. Гэта конкурс фатаграфіі, а не кампутарнага мастацтва.
  • Якія рэкамэндацыі ёсьць наконт памеру выявы?
Калі ласка, падавайце як мага большыя выявы і не «зьмяншайце іх для Сеціва». Мы цэнім выявы высокага разрозьненьня дзеля многіх задачаў, у тым ліку друку. Хоць выявы менш за 2 мэгапіксэлы могуць прыняць для нацыянальнага конкурсу, іх не разгледзяць на ўзнагароду, бо ім не стае карыснасьці пры большых памерах, асабліва ў друку. Калі ласка, прыміце да ўвагі, што мы ня зьвяжамся з Вамі і не папросім Вас падаць здымкі большага разрозьненьня.
  • Ці магу я правіць Вікіпэдыю сам(-а), каб дадаць мой здымак у артыкул, які ня мае выяваў?
Так, мы будзем у захапленьні ад гэтага. Здымак можна лёгка скарыстаць у Вікіпэдыі простым укладаньнем на старонку, бо Ваш унёсак у конкурс ужо на Вікісховішчы.
  • Ці Вы ўсё адно жадаеце маіх выяваў, калі я ня лепшы(-ая) ў сьвеце фатограф(-ка)?
Так, калі ласка! Ваш унёсак можа ўсё адно даць Вам задавальненьне ад веданьня, што Вы дапамаглі запісаць Вашае мясцовае навакольле і прыродную спадчыну, і што Вы зрабілі Вашыя выявы вольнадаступнымі для будучых пакаленьняў, нават калі ня выйграеце міжнародны конкурс. Да таго ж, некаторыя мясцовыя арганізатары могуць прапанаваць адмысловыя намінацыі і ўзнагароды за найбольшы лік загружаных здымкаў.
  • Як засяродзіцца на тым, што фатаграфаваць, калі абсяг завялікі?
Найбольш карысныя выявы шырокіх даляглядаў і прадстаўнічых біятопаў. Вы таксама можаце падаць зьнятыя ў прыродаахоўных тэрыторыях фатаграфіі прадстаўнічых або рэдкіх відаў (жывёлаў і расьлінаў), але гэтыя здымкі варта належна акрэсьліць. Калі Вы падаеце такія здымкі, ад Вас чакаецца іх апісаньне, каб мы ведалі, што здымак зрабілі ў прыродным запаведніку (а не на чыімсьці ўласным гаўбцы).
  • Ці можам мы прымаць здымкі без каардынатаў у мясцовых конкурсах?
Так, здымкі без каардынатаў могуць прымаць у мясцовыя конкурсы, але пры вылучэньні такога здымка ў міжнародную частку яго творца або дружына арганізатараў мае дадаць каардынаты. Інакш такія здымкі выключаць. Часам гэта проста зрабіць (калі гэта славутае і пазнавальнае месца), хоць і не заўжды. Аднак без каардынатаў міжнародная дружына ня можа своечасова праверыць усе выявы на адпаведнасьць патрабаваньням конкурсу.
  • Мая камэра не ўлучае каардынаты аўтаматычна
Мы разумеем, што гэта не заўсёды магчыма, хоць як вікіпэдысты жадаем мець дакладнае месцазнаходжаньне ўлучаным у выяву. Прыкладам, хтосьці можа лёгка зьняць адзінае друкаванае фота, якое засталося ад паездкі або мець старую прыладу. У гэтым выпадку Вам варта дадаць каардынаты часткі прыродаахоўнай тэрыторыі (якая звычайна пасярод яе).
  • Што мне рабіць, калі турбуюся, што каардынаты могуць нашкодзіць выміраючым відам?
Мясцовыя арганізатары маюць даслаць адчувальныя зьвесткі і абгрунтаваньне міжнароднай дружыне праз wle-team@wikimedia.org.ua, калі ёсьць прычына бараніць выміраючыя віды шляхам выключэньня каардынатаў.
  • Што нам рабіць, калі некаторыя мясцовасьці маюць плату за ўваход?
Здымкі зь мясцовасьці, якая мае плату за ўваход, маюць аднолькавае абыходжаньне, як і ўсе іншыя здымкі. Мы не зьбіраемся змушаць кагосьці плаціць за шанец рабіць здымкі. Наадварот людзі, якія зьбіраюцца плаціць за ўваход, усё адно зробяць гэта. І мы заахвочваем іх рабіць там здымкі.
  • Ці прыдатныя да конкурсу здымкі расьлінаў, жывёлаў, пячораў і пляжаў?
Гэтыя прыродныя мясьціны — істотная частка прыроднай спадчыны. Мы заахвочваем Вас загружаць іх здымкі, калі тыя зробленыя ў прыродаахоўнай мясьціне. Калі ласка, прыміце да ўвагі, што Ваш здымак з большай верагоднасьцю пераможа, калі апісвае звычайнага прадстаўніка пэўнай мясцовасьці, акрэсьлены яго від і ўлучае каардынаты.
  • Ці магу я ставіць вадзяны знак у мае здымкі?
Здымкі з вадзянымі знакамі не забараняюцца правіламі, але маюць ніжэйшы шанец перамагчы. Калі ласка, майце на ўвазе, што Вас могуць папрасіць перазапампаваць Вашую выяву без вадзянога знака ў выпадку, калі яе абралі пераможнай. Калі ласка, адшукайце больш зьвестак пра карыстаньне вадзянымі знакамі ў Вікісховішчы тут.
  • Ці прыдатныя для конкурсу здымкі былых прыродаахоўных мясьцінаў?
Мясцовыя арганізатары вырашаюць, ці ўлучаць былыя мясцовасьці прыроднай спадчыны ў свае сьпісы прыдатных мясьцінаў. Калі ласка, праверце сьпісы, абнародаваныя для кожнай краіны-ўдзельніцы. Міжнародная дружына «ВЛЗ» ня мае пярэчаньняў супраць гэтага, бо прызначэньне «ВЛЗ» — прыцягненьне ўвагі да прыроды і важнасьці яе абароны, дапамога ў пабудове вольнай базы здымкаў прыродаахоўных земляў (у тым ліку тых, якія мелі такі стан раней).

Заўвагі

  1. Гэта неабавязкова, але каардынаты дапамагаюць, калі ёсьць сумнеў, ці апісвае здымак ахоўную мясьціну.
  2. Гэта прахадны парог. Вітаюцца здымкі ў вышэйшым разрозьненьні.