Translations:Commons:Copyright rules by subject matter/6/be-tarask
Jump to navigation
Jump to search
Непрымальна. Агульнае правіла.
Прымальныя выняткі: у ЗША выдадзеная ў супольнай працы (часопіс і газэта) рэкляма не пакрываецца абвесткай пра аўтарскае права на ўсю супольную працу (глядзіце [$1 Цыркуляр Бюро аўтарскага права ЗША № 3], «Абвестка пра аўтарскае права», стар. 3, «Унёсак у супольныя працы»). Гэта таму, што аднолькавая рэкляма часта працягваецца ў шматлікіх выданьнях (глядзіце [$2 главу 4 разьдзела 17 Зводу законаў ЗША]). Майце на ўвазе, што гэтае правіла ня тычыцца рэклямы, аўтарскае права на якую належыць выдаўцу такой супольнай працы, як рэкляма падпіскі на іншы часопіс. Яно таксама ня тычыцца рэклямы, упершыню выдадзенай па-за ЗША.