Commons:Абменны выгляд файла выявы

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search

Зробленыя на лічбавую камэру здымкі верагодна будуць выявамі ў выглядзе Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG) з убудаванымі дадзенымі абменнага выгляду файла выявы (АВФВ, анг. EXIF), у тым ліку з саматужна запісанымі датай і часам стварэньня здымка, наладамі насьвятленьня і фокуснай адлегласьцю, а таксама каардынатамі месцазнаходжаньня, калі прыстасаваньне мае Глябальную сыстэму пазыцыяваньня (ГСП, анг. GPS). Можаце таксама наўпрост дадаць шаблёны зьвестак АВФВ да выявы, хоць зьвесткі, напрыклад, пра творцу і аўтарскае права варта заявіць выразна на старонцы апісаньня файла ўсё роўна, а выкарыстаньне шаблёнаў аўтарскага права патрабуецца ў Вікісховішчы.

Задача карыстаньня АВФВ у Вікісховішчы[edit]

Зьвесткі АВФВ дапамагаюць нам трымыць усе віды мэтазьвестак наўпрост у межах файла, але гэта ніколі не заменіць добрае апісаньне выявы. Іх паказвае апраграмаваньне МэдыяВікі ў разьдзеле «Мэтазьвесткі» на старонцы апісаньня выявы і яны дапамагаюць зрабіць гэтую магчымасьць карыснай.

Зьвесткі пра дазвол[edit]

Зьвесткі АВФВ асабліва карысныя, калі не давяраеце людзям, якія запампоўваюць вашыя мультымэдыя ў Вікісховішча і карыстаюцца імі згодна з умовамі вашага дазволу. Такім чынам, зьвесткі пра дазвол заўжды саматужна трымаюць у межах АВФВ кожнага ўзнаўленьня выявы. Іх могуць прыбраць карыстальнікі, але чынны выраб звычайна патрабуюць, каб зрабіць гэта.

Вадзяны знак[edit]

Наглядныя шаблёны або вадзяныя знакі ўнутры выяваў настойліва адахвочваюцца ў Вікісховішчы. Такія зьвесткі, як «Радзевіч, травень 2005 г., "ТГ" ПА-АУ» варта пісаць не наўпрост на выяве, а ў палях АВФВ, якія таксама тэхнічна вышэйшыя. Прычыны:

  • Мы не пазначаем нашыя артыкулы Вікіпэдыі прыкметна сваімі імёнамі ў тэксьце артыкула, бо лепей адысьці ад працы і даць ёй казаць за саму сябе. Тое самае датычыць выявай з аднолькавай прычыны, бо гэта вырашальна для бесстароннасьці.
  • Асабістыя пазнакі замінаюць карыстаньню нашымі выявамі, напрыклад, у каляжах і кнігах. Як і ў кнігах, мы заўжды маем зьвесткі пра аўтарскае права ў подпісе выявы або пры канцы кнігі і, такім чынам, подпіс на выяве створыць залішнасьць у разьметцы старонкі і будзе несправядліва параўноўвацца з прызнаньнем творцы артыкула.

Глядзіце таксама Вікісховішча:Вадзяныя знакі.

Кірунак (вярчэньне і адбітак)[edit]

Дадзеныя АВФВ могуць захоўваць бірку «Кірунак», якая ўдакляднае, ці варта выяву паварочваць або люстэркава адлюстроўваць для прагляду. Гэта магчымыя паведамленьні ў разьдзеле мэтазьвестак на старонцы файла:

Значэньне біркі
Сэнс
1
Звычайны (Normal)
2
Перагорнуты паземна (Flipped horizontally)
3
Павернуты на 180° (Rotated 180°)
4
Перагорнуты тырчма (Flipped vertically)
5
Павернуты на 90° супраць гадзіньнікавай стрэлкі і перагорнуты тырчма (Rotated 90° CCW and flipped vertically)
6
Павернуты на 90° супраць гадзіньнікавай стрэлкі (Rotated 90° CCW)
7
Павернуты на 90° па гадзіньнікавай стрэлцы і перагорнуты тырчма (Rotated 90° CW and flipped vertically)
8
Павернуты на 90° па гадзіньнікавай стрэлцы (Rotated 90° CW)

Глядзіце таксама Вікісховішча:Вярчэньне.

Іншыя выгляды мэтададзеных[edit]

МэдыяВікі можа таксама выняць некаторыя іншыя выгляды мэтададзеных, такія як мадэль абмену зьвесткамі (МАЗ, анг. IIM) або пашыральныя плятформа мэтададзеных (ППМ, анг. XMP). Іх паказваюць дакладна такім самым чынам, як дадзеныя АВФВ. Гэтыя іншыя выгляды не настолькі агульнапрынятыя, як АВФВ, але дазваляюць захоўваць нашмат шырэйшую разнастайнасьць зьвестак. ППМ дае асаблівую выгаду праз дазвол перакладу мэтададзеных на шматлікія мовы.

Выгляд
Від падтрымваных мэтададзеных
СГФЭ (анг. JPG)
Абменны выгляд файла выявы (АВФВ, анг. EXIF), мадэль абмену зьвесткамі Міжнароднай рады сувязі прэсы (МАЗ МРСП, анг. IPTC-IIM; прыклад), пашыральныя плятформа мэтададзеных (ППМ, анг. XMP), заўвага да файла Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ; разьдзел «COM» па-анг.).
ПСГ (анг. PNG)
Тэкставыя біркі пераноснай сеткавай графікі (ПСГ, анг. PNG), у тым ліку падтрымка шматмоўнага «iTXt» (прыклад), ППМ (анг. XMP; у тым ліку дадзеныя АВФВ і МРСП, калі убудаваныя ў ППМ).
ВАГ (анг. GIF)
Пашыральная плятформа мэтададзеных (ППМ; у тым ліку ўбудаваныя ў яе АВФВ і МРСП), заўвага да файла ў выглядзе абмену графікай (ВАГ, анг. GIF; прыклад).
ОГГ (анг. OGG)
Паказвае абмежаваны набор «вядомых» заўваг да Ворбіса (прыклад) і Тэоры (прыклад).
МВГ (анг. SVG)
Складнікі загалоўка ( <title> ) і апісаньня ( <description> ) (прыклад). Заўвага: мэтададзеныя пашыральнай мовы разьметкі (ПМР, анг. XML) са складніка мэтададзеных ( <metadata> ) цяпер захоўваюць, але не апрацоўваюць.
ВФПВ (анг. TIFF)
АВФВ (анг. EXIF; прыклад)
ВПД (анг. PDF)
Звычайныя палі «Слоўніка зьвестак пра дакумэнт» (прыклад), памер старонкі, стан кіраваньня лічбавымі правамі і агульныя палі ППМ (анг. XMP; уласьцівыя выгляду пераноснага дакумэнта [ВПД, анг. PDF] палі ППМ [анг. XMP] цяпер не падтрымліваюць)

Рэдагаваньне палёў АВФВ[edit]

Прылады[edit]

Шматплятформенныя[edit]

  • «Праграма маніпуляваньня выявамі ГНУ» («ГІМП», анг. «GIMP») — вольная праграма маніпуляваньня выявамі, якая можа апрацоўваць дадзеныя абменнага выгляду файла выявы (АВФВ, анг. EXIF). Выданьні да 2.9.4 (няўстойлівыя) патрабуюць усталяваньня убудовы «АВФВ-прагляднік».
  • «ЛічбаКам» (анг. «digiKam») — магутны вольны арганізатар выяваў з падтрымкай мэтададзеных АВФВ, Міжнароднай рады сувязі прэсы (МРСП, анг. IPTC) і пашыральная плятформа мэтададзеных (ППМ, анг. XMP) з наглядным інтэрфэйсам. Ён таксама падае інтэрфэйс для даданьня каардынатаў Глябальнай сыстэмы пазыцыяваньня (ГСП, анг. GPS) з выкарыстаньнем мапы.
  • «Джэйхэд» (анг. «jhead») і «АВФВ-Прылада» (анг. «ExifTool») — прылады каманднага радка для рэдагаваньня кучай мэтададзеных АВФВ, якая можа таксама паказваць і правіць мэтададзеныя ППМ і МРСП.
  • «Здымкапрагляднік Марціна» («МаПіВі», анг. «MaPiVi») — кіраўнік выявамі з адкрытым зыходнікам, здатны дадаваць, рэдагаваць, шукаць і прыбіраць мэтазьвесткі выявы для АВФВ і МРСП.

Іх пастаўляюць з большасьцю дыстыбуцыяў «ГНУ Лінукса» і яны таксама даступныя для «Юнікса», «МакОСа» і «Ўіндоўз».

Карыстальнікі «Лінукса» і «Юнікса»[edit]

  • У тэкставай кансолі можаце пабачыць «АВФВ-Прыладу» (анг. «ExifTool») або «Эксів2» (анг. «Exiv2»).
  • Выявапрагляднік «Гікі» (анг. «Geeqie») — графічнае адгалінаваньне праграмы «ГікВью» (анг. «GQView») з адкрытым зыходнікам для Асяродзьдзя сеткавай аб'ектнай мадэлі ГНУ (АСАМ ГНУ, анг. GNOME), якое дазваляе праглядаць файлы выяваў і правіць мэтададзеныя АВФВ. Некаторыя тэгі ключавых словаў прадвызначаныя і іх магчыма хутка абраць карткамі зьверкі, але тэкставае поле вольнай формы дазваляе ўвод адвольных ключавых словаў. Апрацоўка кучай збораў выяваў таксама магчымая.

Шматлікія вольныя праграмы для выявы, такія як кіраўнік камэрай «ЛічбаКам» (анг. «DigiKam») і выявапрагляднік агульнага прызначэньня «Гвэнвію» (анг. «Gwenview»; абодва грунтуюцца на Файным настольным асяродзьдзі, анг. KDE), могуць апрацоўваць АВФВ таксама.

Карыстальнікі «Макінтоша»[edit]

Дастасунак «Фота» ад «Эпла» можа праглядаць зьвесткі камэры і яго магчыма скарыстаць, каб рэдагаваць загаловак, дату, час і ключавыя словы.

«ДжэтФота» магчыма скарыстаць, каб дадаць дадзеныя Глябальнай сыстэмы пазыцыяваньня (ГСП, анг. GPS) ў фотаальбом. «ДжэтФота» выкарыстоўвае зьвестак пра адбітак часу, каб суаднесьці дадзеныя адсочкі з прыстасаваньня ГСП з адбіткамі часу на здымку. «ДжэтФота» — бясплатная праграма, таму няма платы, але яна не выглядае адкрытай. Ключавыя словы і загалоўкі магчыма правіць, але ня іншыя зьвесткі.

«Рывіл» магчыма скарыстаць, каб праглядаць і правіць падсумаваньне АВФВ і дадзеныя насьвятленьня.

Карыстальнікі «Ўіндоўз»[edit]

  • «Ўіндоўз» 7 і пазьнейшыя ўлучаць Файлаадкрывальнік, які можа правіць пэўныя палі абменнага выгляду файла выявы (АВФВ, анг. EXIF), у тым ліку «Тэгі», «Загаловак», «Творцы» і «Заўвагі».
  • Бясплатныя праграмы «Геасэтэр» (анг. «GeoSetter») і «Канвэртор» (анг. «Konvertor») здатныя рэдагаваць такія палі АВФВ і мадэлі абмену зьвесткамі Міжнароднай рады сувязі прэсы (МРСП, анг. IPTC), як подпісы і ключавыя словы.
  • Праграмы «ЭкснВію» (анг. «XnView», бясплатная для некамэрцыйнага карыстаньня) і «ЭкснВію» (анг. «IrfanView», бясплатная для прыватнага карыстаньня) здатныя правіць такія палі МРСП, як подпісы і ключавыя словы. Яны могуць праглядаць, але ня рэдагаваць большасьць палёў АВФВ, як «Майкрасофт Про Фотапрылады».
  • Бясплатная праграма «Кучаачышчальнік Лайт» можа цалкам выдаліць мэтададзеныя АВФВ і выгляду Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG), каб абараніць прыватнасьць карыстальніка.
  • Бясплатная праграма «Мэтададзеныя++» можа правіць, дадаваць і зьмяняць усялякія мэтададзеныя (АВФВ, МРСП і пашыральнай плятформы мэтададзеных [ППМ, анг. XMP]).
  • У вакне каманднага радка (тэрмінала ў «Ўіндоўз» 11) можаце прымяніць «АВФВ-Прыладу» (анг. «ExifTool»). Гэтая прылада ідэальная для апрацоўкі кучай у камандным радку і нават дазваляе апрацоўваць файлы рэкурсіўна ў некалькіх структурах тэчак.

Карыстальнікі «Андроіда»[edit]

«Простая Галерэя Про» — кіраўнік выяваў, здатны прыбіраць дадзеныя абменнага выгляду файла выявы (АВФВ, анг. EXIF).

«Фота АВФВ Рэдактар» магчыма скарыстаць, каб рэдагаваць дадзеныя АВФВ.

Як карыстацца «АВФВ-Прыладай»[edit]

Карыстаньне «АВФВ-Прыладай», наладка зьвестак апісаньня, пра мастака, аўтарскае права і дазвол простыя, калі вы звычныя да каманднага радка.

Тут каманда падзяляецца на некалькі радкоў праз «пазьбяганьне» разрыву радкоў. Касая («\») мае быць апошнім знакам радкоў (можаце дадаць больш такіх пазьбегнутых разрываў радкоў; каманда можа перацекчы або згарнуцца на новы радок, але ня мае зьмяшчаць разрываў радкоў, акрамя пазьбегнутых або цытаваных). Тэкст у двукосьсі ў прыкладах — чароды, якія жадаеце ўставіць у дадзеныя АВФВ (у тэгах, акрэсьленых перад знакам роўнасьці). Апошняе слова каманднага радка — назва файла (адзіночнае двукосьсе можа спатрэбіцца, калі назва файла ўлучае прагал або рэдкія знакі).

Прымяненьне Міжнароднага дазволу «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 4.0 («ТГ» ПА-АУ 4.0, CC BY-SA 4.0):

$ exiftool -ImageDescription="Гэта прыклад выявы" -Artist="Імя мастака" \
-Copyright="Гэты твор надалі пад \
Міжнародным дазволам «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 4.0. \
Каб праглядзець копію гэтага дазволу, наведайце \
https://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0/deed.be або адпраўце \
ліст да «Творчых грамадаў», PO Box 1866, Mountain View, CA 94042 USA." \
-XMP-cc:License="https://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0/deed.be" \
'ВыяваДляЗьмяненьня.jpg'

Гэтая каманда зьменіць 4 звычайна пустыя тэгі: Апісаньне выявы (анг. ImageDescription), Мастак (Artist), Аўтарскае права (Copyright) і Дазвол (XMP-cc:License).

Іншы прыклад пацьверджаньня звычайнага аўтарскага права:

$ exiftool -ImageDescription="Маёўка прадпрыемства 1988 году" \
-Artist="Уласьнік камэры Алесь Зайцаў, фатограф Алеся Радзевіч, выявастваральнік Усяслаў Кавалеўскі" \
-Copyright="Аўтарскае права, Алесь Зайцаў, 1988. Усе права захаваныя." 'Маёўка1988.jpg'

Зьвярніце ўвагу, што апісаньне выявы (анг. ImageDescription) і мастак (Artist) у выглядзе Амэрыканскага стандартнага коду абмену інфармацыяй (АСКАІ). Для 2-байтных набораў знакаў «Заўвагу карыстальніка» (анг. UserComment) магчыма скарыстаць замест «Апісаньня выявы» (ImageDescription).

Каб праглядзець усе тэгі, у тым ліку дублікаты, з групы АВФВ зь бягучымі значэньнямі:

$ exiftool -a -exif:all 'ПрыкладВыявы.jpg'

Апраграмаваньне exiftool можа чытаць і пісаць мэтададзеныя з шырокай разнастайнасьці выглядаў файлаў, некаторыя зь якіх, такія як пераносная сеткавая графіка (ПСГ, анг. PNG), не падтрымліваюць АВФВ належным чынам. Умовы, дзе exiftool бачыць некаторыя мэтададзеныя ў файле, не абавязкова абазначаюць, што гэтыя мэтададзеныя менавіта АВФВ.

Карыстальнікі «Ўіндоўз»[edit]

«Ўіндоўз» ХР забясьпечвае просты і абмежаваны спосаб зьмяняць некаторыя палі абменнага выгляду файла выявы (АВФВ, анг. EXIF; перайдзіце да [1]). Пстрыкніце правай клявішай на файле выявы, абярыце ўласьцівасьці і ўкладку Падсумаваньне. Просты выгляд дазваляе вам рэдагаваць загаловак (анг. XPTitle), заўвагу (XPComment), творцу (XPAuthor), ключавыя словы (XPKeywords) і прадмет (XPSubject) з групы IFD0. Зьвярніце ўвагу, што загаловак не заўважаецца Аглядальнікам Ўіндоўз, калі існуе апісаньне выявы (ImageDescription), а таксама творцу, калі існуе мастак (Artist). Прасунуты выгляд паказвае абмежаваны лік іншых тэгаў, але не дазваляе зьмяненьня.

Вольныя «Майкрасофт Про Фотапрылады» дазваляюць дадатковае рэдагаваньне АВФВ, у прыватнасьці дадзеных геаразьмяшчэньня, тады як вольнае «Майкрасофт Фота Інфо» дазваляе шырокае рэдагаваньне мэтададзеных Міжнароднай рады сувязі прэсы (МРСП, анг. IPTC) і пашыральнай плятформы мэтададзеных (ППМ, анг. XMP). Абодва вырабы перасталі абнаўляць.

Магутная «АВФВ-Прылада» (анг. «ExifTool») даступная ў якасьці самастойнага выкананьня ў «Ўіндоўз», якое магчыма скарыстаць у якасьці дастасунка перацягваньня або каманднага радка. Карыстальнікі «Ўіндоўз» могуць таксама ўсталяваць Пэрл-выданьне «АВФВ-Прылады», але гэта патрабуе, каб усталявалі Пэрл-тлумачальнік (такі як «АктыўПэрл»).

Паказ мэтададзеных геаразьмяшчэньня ў АВФВ на старонках апісаньня выявы[edit]

Дадзеныя Глябальнай сыстэмы пазыцыяваньня (ГСП, анг. GPS) паказваюць, толькі калі пстрыкаеце паказаць падрабязнасьці, бо яны ня ў сьпісе паказваных дапомна палёў. У дадатак Майстар загрузкі, Вікунья-загружальніца, мабільны дастасунак Вікісховішча і Команіст чытаюць дадзеныя і дадаюць шаблён «Месцазнаходжаньне» ({{Location}}) на старонку, які такім чынам паказвае геаграфічныя каардынаты і дазваляе іх рэдагаваць. Запампаваныя іншым чынам файлы, якія зьмяшчаюць дадзеныя геаразьмяшчэньня ў абменным выглядзе файла выявы (АВФВ, анг. EXIF), вядзе робат «DschwenBot». Глядзіце таксама Вікісховішча:Геакадаваньне.

Файлы «Флікра»[edit]

Некаторым выявам «Флікра», калі іх спампоўваюць, не стае дадзеных у абменным выглядзе файла выявы (АВФВ, анг. EXIF) праз абмежаваньні бясплатных уліковых запісаў. Аднак гэта магчыма абысьці наступным чынам:

  • Скрыстайце User:InverseHypercube/flickr_exif.py; ці
  • Скапіюйце і ўстаўце дадзеныя АВФВ, паказаныя на старонцы АВФВ у «Флікры» (Мэню «Дзеяньні» → «Праглядзець зьвесткі АВФВ»), у разьдзел старонкі файла Вікісховішча. Потым разьдзел старонкі файла магчыма выдаліць і замяніць пастаяннай спасылкай на старое выданьне, якое зьмяшчала дадзеныя АВФВ.

Дадзеныя АВФВ у Вікісховішчы і МэдыяВікі[edit]

Дадзеныя абменнага выгляду файла выявы (АВФВ, анг. EXIF) паказваюць на старонках апісаньня выявы (саматужны разьдзел «мэтазьвесткі» ў канцы старонак), напрыклад, у File:T-45A Goshawk 03.jpg#metadata (выява дня 27 верасьня 2009 году ў выкананьні малодшага лейтэнанта ВМС ЗША Джона Іванчыча).

Дадзеныя АВФВ захоўваюць у полі «img_metadata» табліцы «Выява» МэдыяВікі як сэрыйныя дадзеныя Асабістай хатняй старонкі (АХС, анг. PHP). Для File:T-45A Goshawk 03.jpg гэта выглядае падобна наступнаму:

a:25:{s:4:"Make";s:5:"Canon";s:5:"Model";s:21:"Canon PowerShot S5 IS";s:11:"Orientation";i:1;s:11:"XResolution";s:13:"4718592/65536";s:11:"YResolution";s:13:"4718592/65536";s:14:"ResolutionUnit";i:2;s:8:"Software";s:15:"QuickTime 7.4.5";s:8:"DateTime";s:19:"2008:06:05 10:47:30";s:16:"YCbCrPositioning";i:1;s:12:"ExposureTime";s:6:"1/1600";s:7:"FNumber";s:5:"35/10";s:15:"ISOSpeedRatings";i:100;s:11:"ExifVersion";s:4:"0220";s:16:"DateTimeOriginal";s:19:"2008:06:04 12:51:32";s:17:"DateTimeDigitized";s:19:"2008:06:04 12:51:32";s:17:"ShutterSpeedValue";s:6:"341/32";s:13:"ApertureValue";s:6:"116/32";s:17:"ExposureBiasValue";s:3:"0/3";s:16:"MaxApertureValue";s:6:"116/32";s:12:"MeteringMode";i:5;s:5:"Flash";i:16;s:11:"FocalLength";s:10:"26000/1000";s:10:"ColorSpace";i:1;s:13:"SensingMethod";i:2;s:22:"MEDIAWIKI_EXIF_VERSION";i:1;}

Поле магчыма атрымаць праз звалы базы зьвестак або Інтэрфэйс праграмваньня дастасунка (ІПД).

Запыт пробы праз ІПД: query for "&prop=imageinfo&iiprop=metadata&iimetadataversion=2". Розныя віды файлаў маюць розныя прадстаўленьні мэтададзеных. Каб атрымаць адзінае прадстаўленьне для ўсіх выглядаў, якое супадае з выглядам мэтададзеных Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG), скарыстайце выбар &iiprop=commonmetadata (пададзены праз Пашырэньне:ВікісховішчаМэтададзеныя). Урэшце, скарыстайце выбар &iiprop=extmetadata, калі жадаеце ўлічыць старонкі апісаньня файла.

Вонкавыя крыніцы[edit]